Музыка, якая сягае ў стагоддзі

Значная падзея — фестываль «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» — упершыню адбылася ў музычнай сталіцы Паазер’я. Канцэрты праходзілі ў чатырох цудоўных храмах, размешчаных у самім райцэнтры, гарадскім пасёлку Лынтупы, вёсках Камаі і Лучай.
Сярод ганаровых гасцей фэсту — прэлат, прадстаўнік Рыма Дон Карнэліа, ксёндз-прэлат Уладзіслаў Завальнюк, пробашч касцёла Святых Сымона і Алены (г. Мінск), дыпламат і пісьменнік Уладзімір Шчасны, ініцыятар правядзення фэсту, былы намеснік міністра культуры Рэспуб-
лікі Беларусь Тадэуш Стружэцкі. Фестываль арганізаваны пры падтрымцы Пастаўскага райвыканкама, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прыходу касцёла Святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Паставах, дзе і распачалося канцэртнае дзейства. Выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына Нікалаева і выдатны трубач, ураджэнец гэтых мясцін Валерый Кетрыс выканалі музычны твор «Фанфары».
На працягу двух дзён дарылі слухачам свята арганнай музыкі народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэс-
публікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігар Алоўнікаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Канстанцін Шараў, салістка полацкай канцэртнай залы «Сафійскі сабор», лаурэат міжнародных конкурсаў Ксенія Пагарэлая. Вяла канцэрты дыктар Беларус-
кага радыё Маргарыта Захарыя. Было бачна, што слухачы з вялікім задавальненнем успрымалі музыку… Храм пакідалі з прасветленымі тварамі — здаецца, дзеля гэтага і з’явіўся новы фестываль.
— Высокае мастацтва не мае межаў і правінцый, а Паставы ніколі і не былі правінцыяй, ні ў ХVІІ, ні ў ХVІІІ стагоддзі, — падкрэсліў Тадэуш Стружэцкі. — Сёння гэта горад, які добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету. Горад высокай мастацкай культуры, дзе выступаюць лепшыя творчыя калектывы з розных дзяржаў.
Сярод музычных інструментаў менавіта арган па багацці гучання і выразнасці мае самае пачэснае месца і тытул караля інструментаў. Сёння ў Беларусі наліч-
ваецца каля ста арганаў. Але, на жаль, не ўсе яны запатрабаваныя. Магчыма, у нашай краіне пачне ажыццяўляцца праграма па адраджэнні арганнай музыкі. Каб айчыннае інструментальнае багацце загучала на поўную моц і паслужыла на карысць людзям.
Раіса МАРЧУК
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.