Літаратурна-музычную імпрэзу зладзілі ў Гомелі. У ёй прынялі ўдзел людзі з інваліднасцю

Поддержи

У гомельскай бібліятэцы ім. А.І. Герцэна 22 кастрычніка адбылася літаратурна-музычная вечарына «Душа наша складаецца са слоў…», якую арганізаваў савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» пры падтрымцы гарадской бібліятэчнай сістэмы.

У імпрэзе бралі ўдзел пісьменнікі Гомельшчыны, сяльцы Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, маладыя аўтары, удзельнікі літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, работнікі культуры і асветы.

Вялі мерапрыемства Стася Кацюргіна і Алла Бялькова. Амаль не сыходзіў са сцэны старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч. Ён расказаў прысутным пра «свайго дзіцёнка»: новы міжнародны літаратурны альманах «Літара» (выйшла два нумары: першы – прысвечаны Дзяцінству, другі – 75-годдзю вызвалення Беларусі і 75-годдзю Перамогі).

У другім нумары альманаха выйшла апавяданне Дар’і Дарошка «Дарма сабе», прысвечанае яе бабулі, Марыі Стафанаўне Літвін: дзякуючы кемлівасці жанчын і пры дапамозе самагону ды кравецкіх нажніц увесь гурт людзей, якіх разам з дзецьмі гналі ў Нямеччыну, здолелі ўцячы ад канвою і вярнуцца дамоў.


У другой частцы вечарыны прэзентавалі 5 сёлетніх кніг міжнароднага праекта моладзевай паэзіі і перакладаў «Берагі дружбы». Уладзімір Гаўрыловіч уручаў яго ўдзельнікам ганаровыя граматы, дыпломы і аўтарскія асобнікі кніг. У ліку ўзнагароджаных былі трое членаў БелТІЗ.

Дар’і Дарошка ўручылі падзяку ад арганізатараў «Берагоў дружбы» за  творчую дапамогу і падтрымку сёлетняга 4-га фестываля і ганаровую грамату ад Бранскай абласной грамадскай пісьменніцкай арганізацыі за вялікую грамадскую і творчую дзейнасць, значны ўклад у развіццё міжрэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.

Уладзіміру Чараухіну далі дыплом лаурэата III ступені, а таксама  ганаровую грамату за актыўны ўдзел у фестываліі і грамадскую  працу па ўмацаванні літаратурных сувязяў паміж народамі Расіі, Беларусі і Украіны.

Дыплом лаурэата III ступені атрымала таксама паэтэса з Рэчыцы, Святлана Каленчукова.

Ну і нарэшце, пра самае галоўнае, пра сёлетнія фестывальныя зборнікі перакладаў: кнігі выйшлі ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці, вёсцы Пакроўскае, у выдавецтве «Таган». Пераклады на беларускую мову ўвайшлі ў зборнік «Срэбная крыніца», а пераклады на рускую мову надрукавалі ў кнізе «Пахнут мёдом наши травы».

У трэцяй частцы імпрэзы ўганаравалі дыпломамі кіраўнікоў і лепшых аўтараў  літаратурных аб’яднанняў Гомельшчыны па выніках Першага адкрытага агляду-конкурсу літаратурных аб’яднанняў і літаратурных клубаў Беларусі, Расіі і Украіны. У прыватнасці далі ганаровыя граматы кіраўніку раённага літаб’яднання «Пралеска» – атрымальніка сёлетняга гран-пры Еве Дударзе, кіраўніку сяльмашаўскага літаб’яднання «Раднікі» Галіне Гузянковай, паэтам: Ніне Шкляравай, Галіне Рагавой, Галіне Радзівонаўне і многім іншым.

Вечарыну ўпрыгожылі песнямі Сяргей Старыкаў, Дзмітрый Нілаў, Аляксей Скачкоў і іншыя.

 

Фота прадастаўлена Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А.І. Герцэна Гомеля

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.