«Лісце думкамі дзявочымі злятае…»

Поддержи

Сябры, сёння на нашай старонцы яшчэ адно новае імя, яшчэ адна падборка добрых вершаў, якія, спадзяюся, вы ўпадабаеце. А мы працягнем друкаваць творы Валянціны Бакун і ў наступных нумарах газеты.

Лісце думкамі дзявочымі злятае,

Лісце словамі шапоча пад нагамі.

На азёрным люстры залатая

Восень разыходзіцца кругамі!

 

Сёння ні аб чым я не шкадую,

Страшна мне спакой зямлі парушыць,

Сёньня я не плачу, не сумую,

Толькі б з месца гэтага не зрушыць,

 

Толькі б не пазбавіцца спакою.

Цішыня пануе ў маім сэрцы.

Восень клапатліваю рукою

Запрашае да сябе пагрэцца.

 

Лісце прад вачыма кружыць, кружыць,

Восень золата пад ногі сцеле,

I да болю сэрца маё сушыць,

I цяпло ўлівае ў маё цела.

 

Ты мяне не ведаеш такую –

Ціхую, спакойную на дзіва!

Сёння ні аб чым я не шкадую,

Ўсё жыццё да восені хадзіла б!

(Раіса Баравікова)

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

 

Раіса Баравікова, стихи об осени, Раиса Боровикова, Валентина Бакун, Анна Приемко, Геннадий Песчанский, Ольга Чубарева
Ганна Сілівончык.

Валентина БАКУН

(аг. Мотоль, Ивановский район)

 

Май 45-га года

 

Дурманіў пах чаромхі і сасны.

Салдаты йшлі, не чуючы знямогі,

У выкляты Берлін, да логава вайны,

Да найвялікшай слаўнай перамогі.

 

Насустрач, нібы з выраю буслы,

У родныя спяшаліся мясціны

Нявольнікі з германскай кабалы,

Дзе на фашыстаў цяжка гнулі спіны.

 

Глядзіць салдат: далёка між людзей

Адна з жанчын нагадвае кагосьці,

Ідзе ў світцы, а такіх нідзе

Не бачыў ён, як толькі ў роднай вёсцы.

 

Дагнаў яе, у вочы паглядзеў…

На саматканай світцы – кветкі з лёну…

– Ах, цётачка! Там Сашка ж ваш ідзе!

І маці кінулася ўздоўж калоны.

 

– Сыночак родны! Сашачка! Сашо-о-о-к!..

І цішыня зрабілася наўкола…

Той крык душы дзіця яе знайшоў,

І бег салдат на мацярынскі голас.

 

Ад шчасця слёзы хлынулі з вачэй –

Абняў сын маці, прытуліў да сэрца…

І не было нічога даражэй

Сустрэчы іх за ўсе дні ліхалецця.

 

«Спаткаў сын маці! Маці сын спаткаў!» –

Панеслася над строем, бы малітва.

І ў думках кожны з іх ўспамінаў

Сваю матулю перад грознай бітвай.

 

Боль страты

 

Дарэмна спяшала знаёмай дарожкай,

Дарэмна вялі мяне ногі сюды:

Матулька не выйшла на родны парожак,

І тата мяне не спаткаў, як заўжды.

 

Калі ж увайшла я ў бацькоўскую хату,

Сустрэла самота мяне, цішыня,

З партрэта  глядзяць без віны вінавата

Бацькі дарагія – уцеха мая.

 

Стаю, ціха плачу… Як цяжка паверыць…

І горкія слёзы мне засцілі зрок…

Здаецца, вось-вось рыпнуць весела дзверы,

І мама пакліча за стол «на чаёк».

 

І ў цёплай, бы колісь, сардэчнай гамонцы,

Абсудзім навіны, падзякуем лёсу…

І весела тата расцягне гармонік,

І песня бацькоў узляціць да нябёсаў.

 

…Як хораша, слаўна, зацішна жывецца,

Пакуль мы пад родным бацькоўскім крылом:

Так шчыра ніхто не прытуліць да сэрца

І не абагрэе душэўным цяплом.

 

Люблю я вас моцнай дачэрняй любоўю,

І як гэту цяжкую страту прыняць?!

Грахі вам прабачыць штодзень малю Бога.

Прыходзьце, прашу, да мяне хоць у снах.

 

Анна ПРИЕМКО

(Минск)

 

Не люблю

 

Не люблю я тебя, дорогой!

Ты для меня лишь тень.

Пусть нянчится другая с тобой,

Жаль потерянных юных дней.

 

Ты прости, но тебя презираю,

Надоело греть душу твою.

Не заплачу, если даже узнаю,

Что целуешь подругу мою.

 

Полюбить тебя никто не сможет

Так, как полюбить тебя сумела я.

Тень моя тебя уже не потревожит,

Не зажжешь свечу, сгоревшую дотла.

 

Геннадий ПЕСЧАНСКИЙ

(Береза)

 

Осень

 

Пропахла яблоками осень,

И сам сентябрь, как желтый всадник,

Опять разлил всю в небе просинь

И сам въезжает в палисадник.

 

И листья кружатся, как птицы,

Как желтокрылые в пространстве,

Коврами в осени убранстве

Становятся, и в них тепло искрится.

 

Ах, и какая тут утайка,

Что уже скоро, что ни делай,

Зашелестит зима-хозяйка

И затрясет гривой снежно-белой.

 

Ах, осень! Снег засыплет листья,

И ты уйдешь тропой седою.

И, хвостиком мелькнувши лисьим,

Тут твой закат уйдет с тобою.

 

И наступает серый вечер,

Закрыв собой твое убранство,

И скажем мы: «До новой встречи!»,

Когда вернешься, скажем: «Здравствуй!»

 

И вспомним запах яблок сильный,

Что на пчелиный мед похожий…

И вновь увидим взор твой синий,

И тут об этом стих свой сложим.

Іншыя вершы Валянціны Бакун, а таксама твор Вольгі Чубаравай чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.