Край паміж Рэктай, Проняй і Басяй

Поддержи

Содействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы26 і 27 жніўня журналісты шэрагу выданняў выправіліся ў паездку на Магілёўшчыну, каб даведацца пра ініцыятывы, што здзяйсняюцца там у межах праекта Праграмы развіцця ААН і Еўрапейскага саюза «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Іх у рэгіёне нямала, і самых розных. Раскажам пра некаторыя.

Дзеці глядзяць у будучыню

У Чавусах здзяйсняецца ініцыятыва «STEM-адукацыя для актывізацыі творчага і інавацыйнага патэнцыялу дзяцей і моладзі Чавускага раёна». Яшчэ не вельмі прывычная для беларускага слыху STEM-адукацыя (абрэвіятура ад словаў навука, тэхналогія, інжынерыя і матэматыка) паспяхова ўкаранілася ў далёкім ад сталіцы раённым цэнтры, на базе адной з мясцовых школаў.

Содействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы, школа робототехники, STEM-образование
Вось такі ён – самаробны робат.

Можна было пабачыць, як школьнікі з дапамогай датчыкаў вымяраюць, колькі вуглякіслага газу выдыхае чалавек, працуюць з мікраскопам, выявы з якога выводзяцца на манітор камп’ютара. Даследаванні гэтыя не адцягнутыя ад рэальнасці. Так, школьнікі высветлілі, што мхі і лішайнікі, якія часта з’яўляюцца на будынках, паглынаюць 7 % вуглякіслага газу з паветра, а значыць, іх не трэба счышчаць са сценаў, як гэта звычайна робіцца. Хлопчыкі асабліва цікавяцца робататэхнікай: яны збіраюць з дэталяў адмысловыя механізмы, пішуць камп’ютарную праграму, што дазваляе кіраваць робатамі. Можна было пабачыць, як маленькі робат паслухмяна рухаўся ўздоўж акрэсленай лініі і аб’язджаў перашкоды перад сабою. Як было сказана пад час сустрэчы, «усё вельмі падобна на гульню, але гульню навуковую». І няхай сабе гэта пачатковы ўзровень, але камусьці са школьнікаў такія заняткі дазволяць праз некалькі гадоў выбраць для сябе перспектыўную і патрэбную прафесію.

Дзеткі ў кветках

Двор чавускай школы № 2 нагадвае сад. Дзясяткі відаў кветак і кустарнікаў, з густам пасаджаныя вакол школы, можна разглядваць доўга. Кветнікі стварылі самі школьнікі з дапамогай настаўнікаў. Кветкавую расаду вырошчвалі ў школьнай жа цяпліцы, потым там пасадзілі памідоры, перцы ды іншую гародніну, а цяпер ужо збіраюць добрыя ўраджаі. Усё гэта робіцца ў рамках ініцыятывы «Экашкола № 2 Чавусаў – перазагрузка», мэта якой – навучыць дзяцей беражна ставіцца да прыроды, экалагічна мысліць.

Там, дзе пачынаецца Радзіма

Содействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы, как жили родимичиСодействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы, как жили родимичиАпошнія гады ў Беларусі даволі часта ладзяцца святы сярэднявечнай культуры, і ўжо амаль звыклымі сталі бугурты, рыцарскія двубоі ў гонар прыўкраснай панны, простая рамантыка жыцця пяць стагоддзяў таму… У мястэчку ж Радамля ў межах ініцыятывы «Радамля – старажытны горад радзімічаў» ладзілася этнаграфічнае свята ранняй сярэднявечнай культуры. Чуеце сугучча ў словах? Як расказваюць навукоўцы, паселішча радзімічаў з’явілася тут у Х стагоддзі, і менавіта з беларускага Палесся і Падняпроўя славяне рассяляліся па Еўропе. Пазней на месцы колішняга гарадзішча паўстаў замак, які за некалькі стагоддзяў існавання не раз палілі і разбуралі.

Содействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы, как жили родимичи
Так жылі радзімічы.

Тры гады таму ўзнікла ідэя стварыць на месцы гарадзішча музей пад адкрытым небам. Тады ж была складзеная першая хатка-паўзямлянка. Калі капалі паўзямлянку, знайшлі старую каменную печ, якой карысталіся ў XVII стагоддзі. За некалькі гадоў на гары за Радамляй вырасла цэлае паселішча радзімічаў. А сёлета побач з’явілася капішча паганскіх багоў, у якіх верылі нашыя далёкія продкі. Фігуры бостваў для капішча стварылі ўдзельнікі конкурсу разьбяроў з дрэва «Славянскія ідалы».

Пад час этнасвята ладзілася тэатралізаваная дзея «Падарожжа ў сівую даўніну», назіраючы за якой можна было ўявіць, як жыло старажытнае племя радзімічаў.

Выхаванне мастацтвам

Содействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы, Центр арт-терапии

Содействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы, Центр арт-терапии
«Хто ў цябе атрымаецца?» – «У мяне – каралева!» – «А ў мяне проста дзяўчынка…»

З нядаўняга часу мясцовая Дзіцячая школа мастацтваў карыстаецца ў бацькоў з Чавусаў вялікай папулярнасцю. Менавіта там цяпер працуе Цэнтр арт-тэрапіі, створаны ў межах ініцыятывы «Развіццё творчых здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту, карэкцыя асаблівасцяў псіхафізічнага развіцця дзяцей і падлеткаў, маладых інвалідаў, дзяцей групы рызыкі праз стварэнне Цэнтра арт-тэрапіі». Праходзяць заняткі па фота-, музыка-, казкатэрапіі, гульнявой і пясочнай арт-тэрапіі, ізатэрапіі. Ахвочых наведваць іх шмат, тым больш што заняткі бясплатныя. Найперш у цэнтры займаюцца дзеткі з апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзеці-сіроты. У верасні пачалі прыходзіць дзеці з інваліднасцю – ініцыятыву з задавальненнем падтрымалі мясцовыя арганізацыі інвалідаў. Якім будзе плён гэтых заняткаў, стане бачна пазней, але ўжо цяпер відаць, што малыя з задавальненнем малююць, лепяць, распісваюць фігуркі пад кіраўніцтвам настаўнікаў школы мастацтваў.

Крынічны край
Содействие развитию на местном уровне в Беларуси, Программа развития ООН, проекты Чаусы, экотуризм Чаусы
Пакланюся крыніцы, вады набяру…

Турызм таксама развіваецца ў рэгіёне. Сюды, на ўсход Беларусі, у ціхі куток паміж трыма рэчкамі – Басяй, Проняй і Рэктай – усё часцей едуць адпачываць. У межах ініцыятывы «Экалагічны турызм для развіцця патэнцыялу Чавускага раёна» быў створаны водны маршрут на байдарках, распрацаваная пешаходная экскурсія, пад час якіх можна назіраць за звярамі і птушкамі, больш даведвацца пра звыклыя і невядомыя расліны Беларусі. Прагулка-экскурсія заканчваецца ў незвычайным месцы – каля вёскі Байкава, дзе знаходзіцца каля дваццаці крыніцаў. Гэтае месца навакольныя жыхары, ды і прыезджыя, шануюць, а вада, паводле сведчанняў, лічыцца гаючай. Адна з крыніцаў забраная ў драўляны зруб, побач з іншымі стаяць крыжы, вісяць абразы і ручнікі. Месца чароўнае!

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.