Кніга — уласнаручна

Поддержи

Напярэдадні  8 сакавіка многія заклапочаны адным і тым жа: што падарыць блізкім людзям ды калегам? Адказ на гэтае пытанне можна было знайсці падчас ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, завітаўшы на майстар-клас да юных паліграфістаў.

Менавіта яны, навучэнцы адзінай у Беларусі спецыялізаванай установы — Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа паліграфіі імя В. Харужай — на вачах у гледачоў дэманстравалі, як можна вырабіць міні-кнігу ці адрэстаўрыраваць выданні ў цвёрдым пераплёце. А якія нататнікі можна было тут убачыць і набыць! У аднаго — льняная вокладка, другі ўпрыгожаны нацыянальным беларускім арнаментам (ручная вышыўка крыжыкам), трэці прыцягвае погляд малюнкам, створаным пры дапамозе бісеру, чацвёрты — такі элегантны і стыльны, што адразу хочацца пакласці ў сумачку.

— На выстаўцы мы прадставілі прадукцыю, якую вырабляюць навучэнцы першага і другога курсаў на ўроках вытворчага навучання і падчас заняткаў у гуртках тэхнічнай творчасці: штодзённікі, нататкі, сшыткі, альбомы для фотаздымкаў і шмат іншай паліграфічнай прадукцыі, — распавяла майстар вытворчага навучання Дзіяна Кацнельсон. — Потым усе гэтыя вырабы дэманструюцца на розных выстаўках і занятках, каб паказаць творчыя дасягненні юных майстроў. Мы маем уласную кнігарню, дзе можна набыць усе рэчы, вырабленыя юнакамі і дзяўчатамі.

Для афармлення нататнікаў і кніг, сцвярджалі разам са сваім майстрам дзяўчаты, можна выкарыстоўваць любыя матэрыялы: пацеркі, плёнку, фольгу, тканіну і стужкі, аплікацыі, тэрмавініл. Асабліва прыгожыя вокладкі атрымоўваюцца з вельмі простага, даступнага і прывабнага матэрыялу — сучасных беларускіх шпалер.

Адна з навучэнак каледжа, Аляксандра Папова, распавяла, што дома ў яе багатая бібліятэка. Розныя кнігі на працягу паўстагоддзя збіралі дзядуля і бацькі дзяўчыны. Сярод выданняў шмат тых, якія патрабуюць рэстаўрацыі. Навыкі, набытыя падчас вучобы, Аляксандра з поспехам прымяніла і вярнула да жыцця некалькі дарагіх яе блізкім выданняў з хатняга збору.

Раіса МАРЧУК

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.