Кампазітар з вялікай літары

Поддержи

Дзякуючы народнаму артысту Беларусі  і СССР,  кампазітару Ігару Лучанку песні «Мой родны кут», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка» ведаў увесь Савецкі Саюз. 6 жніўня ў Ігара Міхайлавіча чакаецца юбілей — 75 гадоў з дня нараджэння. Сёння на рахунку беларускага кампазітара некалькі соцен песень.

Дзейнасць Ігара Лучанка неразрыўна звязана і з Беларускім таварыствам інвалідаў. Ігар Міхайлавіч узначальвае журы Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў, які штогод праходзіць у дні Славянскага базару ў Віцебску.

Мабыць, не ўсе ведаюць, што пухавіцкая зямля, а дакладней, Мар’іна Горка сталі для творцы другой радзімай. Ігар Міхайлавіч нарадзіўся ў Мінску. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны яго бацька Міхаіл Лукіч здолеў эвакуіраваць сям’ю ў Растоўскую вобласць, у горад Сальск. Жонка з сынам нават некалькі дзён пабылі пад акупацыяй. На шчасце, горад хутка вызвалілі.

У 1946 годзе яны вярнуліся ў Беларусь, і бацька пачаў працаваць урачом у чыгунач-най амбулаторыі на станцыі Пухавічы. У гарадку, непадалёк ад вакзала, ім далі жыллё, а потым Міхаіл Лукіч перавёз з вёскі хату бацькі і паставіў яе па вуліцы Фрунзэ ў Мар’інай Горцы.

— З маленства ў Ігара Лучанка выявіліся музычныя здольнасці, — распавёў дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч. — Дарэчы, яго бацька таксама быў музыкантам, у маладыя гады працаваў скрыпачом у аркестры Дзяржаўнага тэатра пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка. Маці хлопчыка, які не меў магчымасці сур’ёзна вучыцца музыцы ў Мар’інай Горцы, доўга не думаючы, кідае працу і разам з сынам пераязджае ў Мінск, здымае кватэру. Хлопчыка з правінцыі прымаюць у музычную школу пры оперным тэатры, якую ён паспяхова скончыў і адразу паступіў у Рэспубліканскі ліцэй пры Беларускай кансерваторыі па класу кампазіцыі. Потым была Беларуская кансерваторыя, праца па размеркаванні ў Гомелі. Прадоўжыў вучобу ў Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторыях.

Дзякуючы такой грунтоўнай падрыхтоў-цы, талент Ігара Міхайлавіча раскрыўся ў поўнай меры: у 1966 годзе ён атрымлівае І прэмію на Усесаюзным конкурсе Савецкай песні. У той час цесна супрацоўнічаў з «Песнярамі» (быў блізкім сябрам Уладзіміра Мулявіна), Віктарам Вуячычам, паэтамі-песеннікамі Іванам Цітаўцом і Міхаілам Ясенем.

— І прыйшоў да разумення, што неабходна зберагчы самабытнасць беларус-кай культуры, таму звярнуўся да твораў класікаў беларускай літаратуры, у першую чаргу да паэзіі Якуба Коласа, — зазначыў Аляксандр Прановіч. — Вось так і нарадзіліся знакамітыя песні (многія тэкс-ты перакладаліся на рускую мову), якія і сёння з задавальненнем выконваюць ужо маладыя спевакі. У Мар’інай Горцы — яго бацькоўскі дом, сюды маэстра з задавальненнем прыязжае. І ў яго ёсць шмат песень, прысвечаных нашаму гораду. Менавіта Ігар Лучанок выступіў ініцыятарам фестываля народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», які праходзіць адзін раз у два гады. Восенню павінен адбыцца дзясяты. Месяц таму Мар’іна Горка ў другі раз прымала ўдзельнікаў рэгіянальнага фестываля «Майскі вальс», падчас якога гучалі толькі песні, напісаныя нашым земляком. Пераможцы творчага спаборніцтва атрымалі прызы ад Ігара Міхайлавіча.

Пра юбілей знакамітага творцы даведаліся мінскія мастакі, члены Беларус-кага саюза мастакоў Віктар Барабанцаў, Леанід Гоманаў, Мікалай Мішчанка і Яўген Шунейка, якія напярэдадні фестывалю «Майскі вальс» выставілі ў мас-тацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея 40 карцін.

Карціна Яўгена Шунейка «І. М. Лучанок»

Да жніўня будзе доўжыцца ў мастацкай галерэі выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці Ігара Лучанка, ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна, гарадоў Мінска і Сальска. У Мар’інай Горцы мяркуюць адкрыць яшчэ адну выстаўку і прадставіць карціны, якія Ігар Міхайлавіч падараваў музею.

«Мы ганарымся, калі пад песні Ігара Лучанка ў выкананні нашых славутых «Песняроў» і «Сяброў» уздымаюцца шматтысячныя залы і падпяваюць беларускім мелодыям. Гэта даніна павагі беларускай культуры, гэта даніна павагі таму слаўнаму часу, калі ўся вялікая краіна спявала нашы песні», — зазначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, ацэньваючы творчасць нашага з вамі сучасніка, кампазітара з вялікай літары.

Раіса МАРЧУК,

фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.