ІІ Еўрапейскія гульні будуць адаптаваны да людзей з інваліднасцю
Ужо доўгі час Мінск рыхтуецца да прыняцця і правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. У тым ліку, вядзецца вялікая праца па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. Якім чынам чалавек з інваліднасцю зможа наведаць мерапрыемствы ІІ Еўрапейскіх гульняў, – 19 сакавіка распавялі на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь.
![]()
Еўрапейскія гульні – гульні для кожнага
Елена Сацюк, вядучы спецыяліст аддзела па рабоце са спонсарамі і білетнай праграме ўпраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонда «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019» кажа, што аддзел пераняў лепшы міжнародны досвед па арганізацыі безбар’ернага асяродку.
«Мы знаходзімся ў шчыльным кантакце з прадстаўнікамі сацыяльных арганізацый дзеля таго, каб сапраўды якасна арганізаваць безбар’ернае асяроддзе. Мы арганізавалі некалькі катэгорый месцаў для людзей з інваліднасцю: першая катэгорыя – платформы для інвалідных калясак; другая – платформа для людзей з інваліднасцю па зроку, блізкае да гульнявога поля; трэцяя катэгорыя – людзі, якія маюць складанасці з апорна-рухальным апаратам, блізкія да праходаў», – каментуе Алена Канстанцінаўна.

Параалімпійская чэмпіёнка Людміла Валчок перакананая, што зараз ёсць праблемы, якія трэба вырашыць: «Многія аб’екты не былі прыстасаваныя да таго, што на іх будуць трэніравацца параалімпійцы. Трэба ўлічваць і той факт, што на гульні могуць прыязджаць мамы з дзецьмі на вазочках. І гэта трэба зрабіць, каб гэта была рэкламай».
Якім чынам чалавек з інваліднасцю можа трапіць на гульню?
Спачатку трэба аформіць заяву на сайце ticketpro. by, пазначыць кантактныя дадзеныя і мерапрыемства, якое чалавек хоча наведаць. Далей, напрацягу 48 гадзін з тымі, хто пакінуў заяву, звязваюцца і ўзгадняюць бронь і прыбыццё ў касу, каб выкупіць квіток. Гледачам пры гэтым трэба мець пры сабе арыгінал пашпарту і пасведчанне аб інваліднасці. Квіток трэба выкупіць не пазней за 3 дні да пачатку гульняў. Кошт квітка на гульні – 10% ад намінальнага кошту квіткоў.

Павел Жэшка, адказны за сервіс для гледачоў на спартыўных аб’ектах сказаў наступнае: «Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб максімальная колькасць гледачоў прыехала ў Мінск. Мы ствараем ўсемагчымыя безбар’ерныя ўмовы згодна з актуальнымі міжнароднымі стандартамі». На гульнях будуць прадугледжаны бясплатныя парковачныя месцы.
Актуальным застаецца і пытанне грамадскага транспарту на Еўрапейскіх гульнях. Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, кажа, што за гэта адказныя прадстаўнікі мінгарвыканкама: «На сёння 80% транспарту – нізкапольны. З чэрвеня мінулага году дзейнічае інструкцыя па пасадцы і высадцы пасажыраў. І зараз вядуцца перамовы з Міністэрствам транспарту, каб па маршруце да кропак з гульнямі быў запушчаны транспарт, зручны для людзей з інваліднасцю».
Навучанне валанцёраў
Дзякуючы Сяргею Драздоўскаму і Офісу па правах людзей з інваліднасцю ідзе навучанне каля 150 валанцёраў, якія будуць размешчаны па розных аб’ектах на гульнях. Згодна словаў Паўла Ажэшка, на гульнях будуць прадугледжаны пешыя патрулі з валанцёраў, якія змогуць правесці людзей з інваліднасцю да сваіх месцаў.

Сяргей Драздоўскі з радасцю падкрэсліў, што Еўрапейскія гульні – сапраўды вялікае інклюзіўнае мерапрыемства: «Упершыню, магчыма, у нашай краіне праходзіць такая падрыхтоўка да мерапрыемства. Мы вядзём навучанне валанцёраў, каб тыя былі гатовыя кантактаваць з людзьмі з рознымі формамі інваліднасці», – каментаваў Сяргей.

Вікторыя Чаплева
Фота аўтара
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.