«Хваліце Госпада, усе народы!»

Поддержи

Днямі ў Свята-Елісавецінскім манастыры, што пад Мінскам, адбыўся чарговы, ужо чатырнаццаты, фестываль праваслаўных

Спявае хор «Покров» (Варонеж).

песнапенняў «Державный глас». Пяць гадоў таму яго натхняльнікам і стваральнікам стала манахіня Іуліанія (Дзянісава). «Державный глас» ладзіцца двойчы на год: на Вялікдзень і Пакровы. Сёлета пакроўскі фестываль праходзіў з 16 па 18 кастрычніка. Акрамя хароў з Беларусі, у свяце традыцыйна ўдзельнічалі і госці з іншых краінаў, гэтым разам – з Сербіі і Расіі.

Раскажу пра ўдзельнікаў падрабязней. Хор «Покров» з Варонежа – калектыў, безумоўна, унікальны. Як распавяла яго рэгент матушка Таццяна Юрчак, у хоры спяваюць свяшчэннаслужыцелі і матушкі з усёй Варонежскай епархіі, ёсць у калектыве нават сямейныя пары. Калі вы пацікавіцеся, як у харыстаў атрымліваецца збірацца на рэпетыцыі, то пра гэта я, на жаль, не раскажу, бо і сама ўяўляю сабе з цяжкасцю. Але як бы там ні было, хор існуе ўжо дзесяць гадоў, і за гэты час ён стаў вядомы як у Расіі, так і за яе межамі.

Сербскі гурт «Пирг» (па-беларуску «пирг» – гэта «вежа»), таксама як і папярэдні калектыў, прыехаў на «Державный глас» упершыню, хаця раней у фестывалі ўжо бралі ўдзел калектывы з Сербіі. Удзельнікі гурта айцец Арсеній Арсеніевіч і Небойша Масцілавіч пачыналі сваю творчую дзейнасць з таго, што спявалі ў царкоўным хоры аднаго з храмаў у Белградзе. Але потым адчулі жаданне падзяліцца сваёй духоўнай радасцю з людзьмі, якія яшчэ далёкія ад царквы альбо належаць да яе толькі фармальна. Так і з’явіўся гурт «Пирг».

Дзіцячы хор «Тоника» (кіраўнік Аляксей Снітко) мінскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 уразіў сваім сур’ёзным, бадай што сталым выкананнем духоўных спеваў. Канешне, у рэпертуары калектыву ёсць і свецкія творы, аднак добра ўжо тое, што дзеці маюць магчымасць спяваць і духоўную музыку таксама.

Яшчэ адным удзельнікам фестывалю быў камерны хор «Преображение» з Барысава. Яго кіраўнік іерэй Сергій Пракопчык назваў музыку адмысловым інструментам, які незвычайна, па-асабліваму ўздзейнічае на душу і сэрца чалавека.

– Некаторыя са святых айцоў царквы выказваюць меркаванне, – падкрэсліў айцец Сергій, – што царкоўная музыка і спевы – гэта тая генная памяць, што засталася ў чалавеку ад колішняга знаходжання ў раі.

Па-мойму, з гэтым можна згадзіцца. Нездарма ж гукі царкоўных спеваў так супакойваюць і, здаецца, уздымаюць усё самае лепшае, што ёсць у душы.

Акрамя дня праваслаўных песнапенняў, у дні фестывалю адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Два Андрея». У ім рэжысёр Галіна Адамовіч расказала пра духоўніка Свята-Елісавецінскага манастыра протаіерэя Андрэя Лемяшонка і пра паэта протаіерэя Андрэя Логвінава з Кастрамы. А ў апошні дзень фестывалю ў манастыры быў зладжаны творчы вечар акцёраў тэатра і кіно, выканаўцаў духоўных песень Алены і Аляксандра Міхайлавых, якія прыехалі з Масквы.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.