ФОТАРЭПАРТАЖ. У Мінску прайшоў Калядны баль для людзей з інваліднасцю

Поддержи

Нішто так не дапаможа пагрузіцца ў атмасферу свята, як сапраўдны Калядны баль. Гэта час, калі можна апрануць маскарадны касцюм і, забыўшыся пра ўсё на свеце, проста танцаваць! Такую магчымасць людзям з інваліднасцю падарыла Мінская гарадская арганізацыя БелТІ.

Сярод наведвальнікаў балю былі людзі з рознымі асаблівасцямі, у тым ліку, з псіхафізічнымі.

Канцэртную частку гасцям дапамаглі падрыхтаваць розныя творчыя калектывы з Мінску і Мінскага раёна.

Баль – гэта выдатная магчымасць завяршыць няпросты год і з добрым настроем сустрэць наступны. Дзедам Марозам і Снягуркай, якія раздавалі ўсім прысутным цукеркі, былі Іван і Святлана Петручыкі. Мастакі падзяліліся, што год у іх выдаўся няпросты: “Мы перажылі яго дзякуючы нашым сябрам! Таму гэты год мы можам назваць годам сяброўства!”

Кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БелТІ Людміла Калмыкова падрыхтавала навагоднія падарункі для інвалідаў і творчых кіраўнікоў калектываў, што арганізавалі канцэрт.

Кіраўнікі Першасных арганізацый горада Мінску пажадала гасцям, каб у Новы Год яны ўзялі з сабой тое, што дапаможа ім любіць людзей навокал. Але самае галоўнае, што было пажадана ўсім удзельнікам балю, – гэта здзяйснення мар і цудаў навокал.

 

Ірына Дудка, намесніца старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, павіншавала ўсіх гасцей, сказаўшы, што “Кожны з тых, хто сабраўся, – валанцёр. Бо вы ўсе жывяце для іншых”.

Тых удзельнікаў балю, якія прыйшлі ў касцюмах, чакаў падарунак, ‒ мяккія цацкі. А дзеля таго, каб парухацца, для гасцей былі арганізаваны гульні. Але самае галоўнае – у іх была магчымасць патанцаваць пад жывую музыку!

Усе адразу стараліся падымацца са сваіх месцаў, запрашаць партнёраў і танцаваць вальс, танга, або проста імправізаваць, – хто на што быў здольны!

Традыцыйна, на балі была прадстаўлена і літаратурная частка. Так, паэт Эдуард Дубянецкі прачытаў уласныя вершы, у тым ліку і новы, калядны верш.

Павел, аматар мерапрыемстваў, якія праводзіць Мінская гарадская арганізацыя, кажа, што 2018 год у яго выдаўся сумны – ён страціў бацьку. А ў новым годзе ён хоча сустрэць сваю другую палову.

Балем і сумесным адпачынкам звершыўся 2018 год. І мы чакаем 2019, які таксама абяцае быць насычаным на мерапрыемствы.

Вікторыя ЧАПЛЕВА

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.


Exit mobile version