«Дыхай дзеля нас» – фільм, які дае паветра ў грудзі

Поддержи

Часта адзін жыццясцвярджальны фільм можа абудзіць і прымусіць нас пачаць дыхаць у поўныя грудзі. На днях па тэлебачанню я паглядзела неверагодны фільм, які моцна ўскалыхнуў мяне, – «Дыхай дзеля нас».
Фільм пераносіць нас у 50-70 гады мінулага стагоддзя. Гісторыя, якая пакладзена ў аснову карціны, – праўдзівая. Гэта гісторыя маладога хлопца, які нядаўна ажаніўся, паехаў у вандроўку і там падхапіў вірус, які… поўнасцю блакаваў яго арганізм. Робін не проста стаў поўнасцю паралізаваным, ён перастаў дыхаць самастойна – замест яго гэта рабіў спецыяльны апарат.
Што мяне ўразіла? Найперш, псіхалогія, якая тонка паказана ў карціне. Добра паказаны ўсе стадыі галоўнага героя – ад надзеі да роспачы, ад дэпрэсіі да знаходжання сэнсу ў жыцці, ад адмаўлення ад сына да прыняцця і бязмежнай любові.
Уразіў мяне вобраз жонкі. Жонка не проста пагадзілася даглядаць Робіна. Яна, маладая дзяўчына, з груднічком на руках, літаральна выкрадае мужа з лякарні і вязе дадому. Выкрадае – таму што на той момант людзі з такімі ступенямі інваліднасці былі зачыненыя не проста ў лякарнях, а ў капсулах.. Здаровыя ментальна людзі – і на дзясяткі гадоў у капсулах… Жонка была паказана не як ахвяра. Яна – авантурыстка, якая пагаджалася на ўсе авантуры мужа. Медыцына таго часу казала, што ён мусіць ляжаць у лякарні, а яны ездзяць у Гішпанію, Германію.
Робін быў шчаслівы найперш праз уласных сяброў. Дзякуючы ім было зроблена спецыляьнае крэсла, якое перамяшчала і да якога быў прыстасаваны дыхальны апарат. Яны ладзілі святы разам. І гэта мяне зачапіла: сябры ладзілі святы не для Робіна, а разам з Робінам. Яны ніколі не падкрэслівалі, што ён няшчасны і патрабуе ўвагі.
Мяне ўразіла змаганне Робіна. Гэты чалавек стаў змагацца за тое, каб людзі з такой ступенню інваліднасці хоць і не маглі дыхаць, але каб яны жылі поўным жыццём, а не турэмным. Разам з жонкай яны сталі шукаць грошы, спонсараў, каб вырабляць такія крэслы і пераконваць вядучых спецыялістаў у тым, што чалавек з такой ступенню інваліднасці можа жыць шчасліва…
Фільм паказвае чалавечую бяду з іншага ракурсу. Што і ў бядзе можна смяяцца, ісці на авантуру, а самае галоўнае – працягваць любіць. Любіць яшчэ больш.

Вікторыя Чаплева

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.


Exit mobile version