Час выставак

Поддержи

Вышыўка стужкамі, валянне з лямцу разам з шоўкам, дэкупаж, лялькі, батык (роспіс фарбамі па тканіне), ірландскія карункі, вязанне шыдэлкам (кручком), пляценне з бісеру, фрывалітэ – адмысловае пляценне карункаў… Складана нават уявіць сабе, што столькі мастацкіх тэхнік могуць быць сабраныя разам, але так і ёсць. Усё гэта можна было ўбачыць 18 верасня на адкрыцці выстаўкі, зладжанай Кастрычніцкай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў. А яшчэ падчас яе можна было пагаварыць з майстрыхамі і набыць сабе тое, што спадабалася – як раз на гэта і была разлічаная выстаўка-продаж.

Старшыня праўлення Кастрычніцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІ» Мінска Валянціна Міхайлаўна Махнач расказала, што вельмі важна, каб як мага больш наведнікаў убачылі тую прыгажосць, што ствараюць сваімі рукамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Але, на жаль, разумее гэта далёка не кожны. Падзялілася Валянціна Міхайлаўна і праблемай, з якой давялося сутыкнуцца падчас арганізацыі мерапрыемства. Паводле яе словаў, было запланавана зрабіць рэкламу выстаўкі, яе замовілі на тэлеканале АНТ. Там з гэтым ніякіх пытанняў не ўзнікла, неабходна было толькі прынесці афіцыйнае пісьмо з Мінгарвыканкама, куды і пазванілі прадстаўнікі БелТІ. Да адкрыцця выстаўкі заставалася на той час яшчэ два тыдні, але за гэты час пісьмо так і не было атрымана.

Тым больш незразумела, што гэта адбылося амаль адразу пасля фестываля «Мастацтва жыць, тварыць мастацтва», які ладзіўся таксама пры ўдзеле Мінгарвыканкама. Дзіўным падаецца, што на арганізацыю такога маштабнага мерапрыемства часу хапіла, а на тое, каб напісаць дакумент на афіцыйным бланку, – не. Складана гэта зразумець, стоячы па іншы бок чыноўніцкага стала. Але ўявіце, наколькі больш людзей прыйшло б на выстаўку, пабачыўшы яе рэкламу па тэлевізары.

На наступны дзень, 19 верасня, у бібліятэцы № 20 (вул. Жукоўскага, 9) адкрылася яшчэ адна выстаўка – вышытых карцін Таццяны Каліноўскай і фатаграфій Станіслава Карбановіча. Расказваць пра карціны – справа няўдзячная, ды і для слухачоў не самая цікавая. Таму скажу толькі, што Станіслаў Карбановіч браў удзел у шэрагу фотавыставак у Беларусі і за мяжой (гэтым разам можна ўбачыць яго фотаздымкі з серыі «Сучасны Мінск», «Вясковае жыццё» ды іншыя), а Таццяна Каліноўская стварае такія карціны, што здзіўляюцца нават вопытныя вышывальшчыцы. Пераканацца ў гэтым вы зможаце самі.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.