Дабрачынны гала-канцэрт!
Да Міжнароднага дня інвалідаў
Дабрачынны гала-канцэрт
лаўрэатаў міжнародных фестываляў творчасці інвалідаў
і зорак беларускай эстрады.
Рэдакцыя газеты «Вместе!»,
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
пры ўдзеле Ірыны Дарафеевай,
Ігара Лучанка,
Фёдара Баравога,
Алены Сало,
Аляксея Грыневіча,
Аляксандра Ціхановіча і Ядзвігі Паплаўскай
і шоу-тэатра Таццяны Пановай «Хвілінка».
2 снежня 14.00
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
(Мінск, пр. Незалежнасці, 117;
ст. метро «Усход»; уваход у канферэнц-залу).
Комментарии
Беларускае Радыё Рацыя
2016-12-03 23:22:30
Ці лёгка жыць інваліду ў Беларусі?
3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта катэгорыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі, з цяжкімі хваробамі, якім патрэбны асаблівы клопат і ўвага дзяржавы. Беларускія інваліды гэтым пахваліцца часта не могуць. Жыхарка Бярозы Ірына, якая мае 2-ую групу інваліднасці і хварэе на анкалогію, кажа што не задаволена тым, як дзяржава клапоціцца пра інвалідаў: – Трэба купляць імпарныя лекі за свае грошы. Калі мне трэба купляць лекаў на 3 мільёны, а пенсія 2 мільёны, то як інваліду выжываць. І нікога гэта не хвалюе. Інваліднасці пазбаўляюць. А каб уладкавацца інваліду на працу, тыя ж урачы не падпішуць абхадны ліст. Нідзе інваліда на працу не бяруць. Я ўжо гаварыла, калі не хочуць утрымліваць інвалідаў, дык няхай пабудуюць газавую камеру і патруцілі б нас.
У Беларусі жыве больш за паўмільёна чалавек з абмежаваными магчымасцямі. Сярод іх – каля 29 тысяч дзяцей-інвалідаў.
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.