«Асаблівыя, як усе». Першы інклюзіўны фестываль адбыўся ў Паставах

У Паставах у спартыўна-турыстычным комплексе «Азяркі» 18 жніўня прайшоў Першы інклюзіўны фестываль для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».
Тут сабраліся сем’і, якія выхоўваюць асаблівых дзяцей, не толькі з усёй Пастаўшчыны, але і з суседніх раёнаў − Браслаўскага і Глыбоцкага. А валанцёры, аніматары ды іншыя ўдзельнікі, якія і дапамаглі зрабіць свята, з’ехаліся ледзь не з усёй Віцебшчыны, передае zviazda.by.
− Ідэя правядзення такога свята ўзнікла ў мяне, калі мы з дачкой былі на рэабілітацыі ў Польшчы, − кажа арганізатар фестывалю пастаўчанка Рыта Шылей. − Там праводзяцца бясплатныя гарадскія мерапрыемствы, дзе для дзяцей і дарослых прадугледжаны розныя забавы, пачастункі і падарункі. Такія святы праводзіліся і ў варшаўскай клініцы OLІNEK, дзе мы знаходзіліся. Іх арганізуе або сам гаспадар, або хтосьці з сем’яў дзетак. Вось у чэрвені мы з маёй Соняй пабывалі на такім свяце, прысвечаным Дню абароны дзяцей. Гэта на самай справе стварае класны эмацыянальны фон.
А вярнуўшыся дадому, Рыта вырашыла арганізаваць штосьці падобнае ў Пастаўскім раёне. Прычым фестываль міжволі атрымаўся маштабны. Для ўдзелу ў ім зарэгістравалася больш за 80 сем’яў! А калі ўлічваць, што ў многіх сем’ях некалькі дзетак, то ў «Азяркі» толькі малых прыехала больш за сотню, а таксама больш за паўтары сотні бацькоў.
Гасцей забаўлялі аніматары, якія прыехалі з Глыбокага, Полацка і Мядзела. Фатографы арганізавалі чатыры фотазоны, дзе адразу можна было атрымаць свае фотаздымкі. Машыны з мыльнымі бурбалкамі, паветраныя шарыкі, роставыя лялькі і цыркавая студыя, міні-заапарк і катанне на конях − новыя прыгоды і ўражанні падпільноўвалі дзяцей літаральна за кожным дрэвам.
У фудзоне можна было пачаставацца смажанай бульбай, побач варылася рыбная поліўка і смажыліся каўбаскі. Пагранічнікі разгарнулі палявую кухню. Хапала і салодкіх пачастункаў − куды ж без іх. Вагончык з салодкай ватай, напрыклад, выставіў мясцовы прадпрымальнік. Іншыя пачастункі, той жа зефір ручной работы, даведаўшыся пра свята, перадавалі сем’і з асаблівымі дзецьмі нават з Магілёва.
Фота Аляксея Яцыны
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.