Адзінокі музыкант. Сляпы Анатоль Гулюта з Жыткавіч – пра мары і сэнс жыцця
Беларускае Палессе выгадавала шмат таленавітых людзей, а пісьменнікі і паэты нярэдка ўслаўляюць незвычайную прыроду гэтых мясцін. “Вместе!” пабывала ў Жыткавічах і наведалася да невідушчага Анатоля Гулюты, які піша вершы і складае песні.
Ні аб чым не шкадую”
– Я нарадзіўся ў вёсцы Грэбень Жыткавіцкага раёна. Мой бацька быў старшынёй калгаса, маці працавала таксама ў гэтай гаспадарцы, – пачынае расказваць пра дзяцінства Анатоль. – Нас было чацвёра дзяцей. Старэйшы брат, на жаль, памёр, а дзве сястры сталі настаўніцамі. Я вырашыў пайсці па слядах бацькі – адразу скончыў тэхнікум сельскай гаспадаркі ў Буда-Кашалёва, а потым пайшоў служыць у армію. Мой тата быў франтавіком, з вайны прыйшоў параненым, але ён шмат працаваў дзеля сям’і. Мне таксама хацелася ва ўсім быць падобным на бацьку.
Анатоль служыў у ваенна-марскім флоце, на падводнай лодцы, якая базіравалася на Кубе. Пасля службы завочна закончыў інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (зараз БДАТУ. – Заўв. аўт.). І застаўся працаваць у Жыткавічах.
– Па праўдзе, я марыў стаць музыкантам, але час быў не той – трэба было працаваць, – успамінае суразмоўца. – Галоўнае – я ні аб чым не шкадую, бо лічу, што ў мяне было цікавае жыццё. Адразу працаваў у сельгасхіміі, пасля начальнікам Жыткавіцкага водаканалу, а апошнім месцам працы быў Нацыянальны Прыпяцкі парк.
У 2003 годзе ў Анатоля здарыўся інсульт. Урачы яго выратавалі, але Анатоль пачаў страчваць зрок. У 2009 годзе, пасля аперацыі, ён поўнасцю аслеп. Зараз, як кажа Анатоль, яму невядома, што такое дзень, а што такое ноч.
– Адслойванне сятчаткі вока – вось мой дыягназ, – прызнаецца жыткаўчанін. – Калі толькі пачаў страчваць зрок, яшчэ працаваў. А з 2009 года мяне накрыла цемра ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Але жыццё не скончылася. Самыя лепшыя лекі – цярпенне і час. І калі б зараз да мяне прыйшлі і прапанавалі вярнуць зрок узамен на ногі – я б адмовіўся.
“Тых, кто прыдумаў такія цэнтры, Гасподзь ніколі не пакіне без увагі”
Нягледзячы на тое, што Анатоль жыве адзін, у яго заўсёды прыбраная хата, а сам мужчына апрануты з іголачкі, бо “сябе запускаць нельга ні ў якім разе” – дэвіз жыткаўчаніна.
– Зараз я вяду халасцяцкі лад жыцця. З жонкай мы разышліся, яшчэ калі я быў здаровы. Не атрымалася пабудаваць шчаслівую сям’ю, але ў нас ёсць цудоўныя дочкі. А яшчэ я ўжо дзед пяці ўнукаў і прадзед двух праўнукаў! Багаты, – усміхаецца Анатоль. – Дочачкі жывуць у Жыткавічах, таму іншы раз прыходзяць дапамагчы з прыбіраннем хаты, але я стараюся меней іх турбаваць, адцягваць ад уласнага жыцця. Сам спраўляюся ці з дапамогай сацыяльнага работніка.
Пра мясцовы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анатоль адклікаецца з асаблівай пяшчотай. ТЦСАН прадастаўляе яму тры разы на тыдзень сацыяльнага работніка, які дапамагае схадзіць у краму ці бальніцу, а часам прыбрацца ў хаце.
– Тых, кто прыдумаў такія цэнтры, Гасподзь ніколі не пакіне без увагі, – упэўнены суразмоўца. – Я вельмі ўдзячны тым, хто мне дапамагае. Дзякуючы работнікам ТЦСАН, я магу жыць ва ўласнай хаце, займацца творчасцю, у іншым выпадку, магчыма, прыйшлося б перабірацца ў дом-інтэрнат.
“Хто не ідзе наперад – той рухаецца назад”
Анатолю Міхайлавічу амаль 70 гадоў, але выглядае ён намнога маладзейшым. Ён ніколі не сядзіць цэлымі днямі ў хаце.
– Прачынаюся я не пазней 6 гадзін раніцы і адразу выходжу на вуліцу на зарадку. Далей па маім раскадзе – душ з халоднай вадой. Затым гатую сабе ежу і, калі ёсць натхненне, пішу вершы ці песні. Я ўмею іграць на гітары, таму адразу прыдумваю і музыку да вершаў. Каб не запамятаваць, дыктую радкі на дыктафон. Зараз у мяне недзе каля 500 вершаў і больш за 40 песняў.
У жыткаўчаніна дома няма камп’ютара, бо, як кажа ён, яму “хапае камп’ютара ў галаве”. Мабільным тэлефонам ён таксама не карыстаецца, бо смартфон у яго некалькі месяцаў назад укралі, а сам Анатоль зразумеў, што яму і без тэлефона добра.
– Я заўсёды цягнуўся да творчасці. Першы свой верш напісаў у 8 гадоў. Ён быў вельмі просты – пра бярозку. У школе рабіў на-сценгазету, а на флоце быў рэдактарам часопіса “Акіян”, – дзеліцца Анатоль. – Перад тым, як страціць зрок, пісаў кнігу, але завяршыць так і не атрымалася… Я працягваю займацца любімай справай. Вельмі прыемна, калі мае радкі трапляюць на старонкі нашай мясцовай газеты, а яшчэ калі мяне запрашаюць на канцэрты ў ТЦСАН.
“Хто не ідзе наперад – той рухаецца назад”, – жыццёвая пазіцыя Анатоля. Ён працягвае жыць і марыць, а таксама бачыць шчасце ў дробязях.
– З дыягназамі не трэба змагацца, іх трэба перамагчы, – раіць жыткаўчанін. – Усмешка і добры настрой – гэта ўжо перамога. Сэнс жыцця зараз – мая сям’я і мая творчасць. Я люблю размаўляць з рознымі людзьмі, бо я жывы чалавек. Такі ж, як і астатнія. Проста не бачу, але чую. Калі нехта захоча пагутарыць, я заўсёды рады, бо жыву адзін і іншы раз нападае адзінота… А разуменне, што для кагосьці я буду цікавым суразмоўцам, грэе душу.
/
Житковщина моя дорогая!
Здесь родились мои мать и отец,
Здесь родился и я, своих сил набирая,
Среди добрых и милых сердец.Лучше нет, чем край Житковщина, –
Я об этом всегда говорю.
И на это у меня есть причина,
Потому что я край свой люблю.Житковщина находится в центре Полесья,
Нету краше края земли.
Здесь кукует кукушка, проживает Алеся.
Это край, где летят журавли.Край сказаний, легенд и открытий,
Край дубрав, заповедных лесов,
Край озер и красавицы Припяти,
Край фольклора и золотых голосов.Древний Туров на Святой земле стоит смело,
Стоит, процветает более тысячи лет.
В нем родился и вырос Кирилло,
Издали замковой шлет всем привет.И шлет всем свои он приветствия
В виде растущих и проплывших крестов,
Чтобы вера была сильней православия,
Была вечна… на веки веков.
/
Хатні нумар тэлефона Анатоля: 8 (0235) 35-57-97.
Дарыя Галоўчыц
Фота аўтара
Самые интересные новости из жизни белорусов с инвалидностью в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь!
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.