Ад сэрца – да сэрца, альбо Хвілінкі паэзіі ў Глыбоцкім тэрытарыяльным цэнтры
«Пусть радуется тот, кто видит мир глазами,
Пусть радуется тот, кто слышит пенье птиц…»
Гэта радкі з верша, прысвечанага людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Іх аўтар – Анастасія Стралкоўская. Яна не па чутках ведае, як адчуваюць сябе гэтыя людзі, бо праблемы са зрокам яшчэ з дзяцінства абмежавалі яе ў некаторых дзеяннях, але не ў творчасці, не ў шчодрасці і шчырасці душы. Анастасія піша вершы з 13 гадоў. Паэтычнымі радкамі папаўняецца яе сшытак і па сённяшні дзень.
Не пазнаёміць з гэтым светлым і шчырым чалавекам наведвальнікаў дзённага аддзялення знаходжання для інвалідаў Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было проста немагчыма. І вось такую сустрэчу мы арганізавалі напярэдадні Дня інвалідаў. Пазнаёміцца з творчасцю Анастасіі сабраўся ў тым ліку і ўвесь калектыў ТЦСАН.
Прысутныя кожны паэтычны твор, эмацыянальна прачытаны аўтарам, віталі шчырымі, цёп-лымі апладысментамі, за кожным разам выказваючы меркаванне: «Якая малайчына!», «Які цудоўны верш!».
Насця расказала і пра тое, як вершы нараджаюцца:
– Звычайна ўвечары ці ўначы вершаваныя радкі нібыта самі бягуць, альбо па дарозе на работу – і я запісваю іх на дыктафон.
Дарэчы, аўтар прапанавала на суд слухачоў вершы розных жанраў і тэматыкі. Філасофскія «Забытое письмо», «Когда-нибудь» – з развагамі на вечныя тэмы, і менш сур’ёзны «Труд и лень». А яшчэ яна прачытала прысвячэнні маме, любімаму гораду і, канешне, самаму светламу пачуццю, пра якое марыць кожная дзяўчына, – каханню… А яшчэ ў Насці ёсць запаветная мара – пагартаць уласны зборнік вершаў.
– Анастасія, жадаем табе, каб зборнік нарэшце выйшаў і больш людзей даведалася, якая ты таленавітая! – пажаданні дырэктара ТЦСАН Алы Чаславаўна Стоцік сталі заключнымі словамі гэтай цёплай сустрэчы.
Леаніда ЗЕВАЛІЧ,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Глыбоцкага ТЦСАН
Р.S. У календары 3 снежня пазначаны як Міжнародны дзень інвалідаў. Хай для ўсіх людзей стануць прыкладам гэтыя радкі Анастасіі Стралкоўскай:
Пусть радуется тот,
кто видит мир глазами,
Пусть радуется тот,
кто слышит пенье птиц.
И не грустит пусть тот,
кто это не услышит,
И тот, кто не увидит
очень добрых лиц.
Пусть радуется тот,
кто ходит по дороге,
Пусть радуется тот,
кто пишет и творит;
А сколько их, обиженных судьбою,
Живут со страшным
словом «инвалид».
Пусть радуется тот,
кто счастлив в этом мире –
Счастливый человек
другим может помочь.
Спасти от одиночества
и боль переполовинить,
Невзгоды и печали,
как тучи прогнать прочь.
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.