Абярэг у спадчыну

Поддержи

Архангел Міхаіл. Другая палова ХІХ ст., г. Клецк. Дрэва, тэмпера, размалёўка.

Беларускія народныя абразы ХІХ стагоддзя можна ўбачыць на аднайменнай выстаўцы ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленыя рарытэты — велізарны пласт беларускай духоўнай культуры і іканаграфічнага мастацтва, які яшчэ і сёння вывучаны мала. Але менавіта хатні, або сямейны абраз быў спадарожнікам чалавека ўсё яго жыццё.

— Адным з першых падарункаў нованароджанаму была ікона. Менавіта з яе дапамогай у дзіцяці выхоўваліся рэлігійныя пачуцці, павага да сям’і і старэйшых, — распавяла загадчыца Музея беларускага народнага мастацтва Вольга Залуцкая. — Гэтым жа абразом благаслаўлялі на шлюб, а пасля ён станавіўся абярэгам для новай сям’і. Падобныя каштоўнасці звычайна перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Народныя абразы не падобныя да кананічных, паколькі пісалі іх, хутчэй за ўсё, майстры, якія не мелі спецыяльнай адукацыі і ў адрозненне ад прафесіяналаў кіраваліся не ўстойлівымі традыцыямі, а ўласнымі, народнымі ўяўленнямі пра духоўны свет. Вось чаму гэтая іканаграфія як правіла вельмі простая, у ёй рэдка сустракаюцца шматфігурныя кампазіцыі. Вобразы святых маюць чалавечыя рысы. Так, Ісус часта малюецца здаровым, вясёлым дзіцём, вельмі падобным да звычайнага сялянскага хлопчыка, а Дзева Марыя — румянай пышнагрудай жанчынай.

Збавіцель. Другая палова ХІХ ст., вёска Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна. Дрэва, тэмпера, размалёўка.

— Беларускім народным абразам уласцівы і фальклорныя матывы — маляўнічасць,выкарыстанне раслінных арнаментаў, — зазначыла Вольга Залуцкая. — У той жа час яны не пазбаўлены і нейкай кананічнасці,напрыклад, у малюнку атрыбутаў і элементаў адзення, колеравага рашэння.

Для народных хатніх абразоў характэрныя малюнкі найбольш шанаваных святых заступнікаў, чые імёны насілі члены сям’і. Найбольш паважанымі ў беларускіх вёсках былі абразы Маці Божай “Траяручыца”, святых Мікалая Цудатворца, Архангела Міхаіла, Святой Варвары Пакутніцы, Параскевы Пятніцы. У той жа час, асабліва на Палессі, распаўсюдзіліся абразы з выявамі святых Сціліяна, Зосіма і Савація.

Навукоўцы робяць першыя крокі ў вывучэнні беларускага народнага абраза. Такія іконы рэдка прадстаўлены ў музейных калекцыях. Ды і калекцыянеры звярнулі ўвагу на гэтую ўнікальную з’яву толькі апошнім часам.

Раіса МАРЧУК

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.