Абмеркавалі прававыя пытанні

Поддержи

22 сакавіка ў Спецыяльным доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў № 1 у Мінску прайшла нарада, прысвечаная развіццю партнёрскіх адносін у сістэме Беларускага таварыства інвалідаў, а таксама праблемным прававым пытанням у дзейнасці унітарных прадпрыемстваў.

Людмила КалмыковаНа пасяджэнні прысутнічалі старшыні і галоўныя бухгалтары праўленняў, члены кантрольна-рэвізійных камісій, а таксама дырэктары унітарных прадпрыемстваў. Аб ролі прадпрыемстваў Мінскай гарад-ской арганізацыі ў агульнай сістэме ГА «БелТІ» распавяла старшыня праўлення Людміла Цімафееўна Калмыкова: «Усяго ў БелТІ дзейнічае 74 унітарныя прадпрыемствы, з іх 32 адміністрацыйна падпарадкаваны МГА ГА «БелТІ» – гэта 43 % ад усіх унітарных прадпрыемстваў. Адна з асноўных праблем – забеспячэнне дзейнасці нашых раённых арганізацый і выкананне сацыяльных праграм».

Даклад аб лакальных нарматыўных актах падрыхтавала намеснік начальніка вытворчага праўлення выканаўчага апа-рата ЦП ГА «БелТІ» Людміла Пятроўна Рахімава. Яна патлумачыла прысутным Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў фонду падтрымкі развіцця ГА «БелТІ»: «15 % ад адлічэнняў заснавальніку павінна паступаць у фонд падтрымкі. Яны аплачваюцца аднаразова з адлічэннем заснавальніку». Таксама спецыяліст нагадала асноўную інфармацыю, што датычыцца Палажэння аб уласнасці ў ГА «БелТІ»: «Распараджацца маёмасцю арганізацыі можна толькі з дазволу заснавальніка». Гэта не тычыцца абаротных сродкаў, іх дырэктары прадпрыемстваў размяркоўваюць самастойна. Асноўныя сродкі спісваюцца, перадаюцца каму-небудзь бязвыплатна альбо прадаюцца.

Неспрыяльная сітуацыя склалася з абнаўленнем асноўных сродкаў. У большасці абсталяванне на прадпрыемствах зношанае, таму на развіццё вытворчасці і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы накіравана не менш за 30 % чыстага прыбытку прадпрыемстваў.

Пра Дэкрэт Прэзідэнта «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які ўступіў у сілу 26 лютага гэтага года, падрабязна распавяла юрысконсульт Цэнтральнага праўлен-ня ГА «БелТІ» Людміла Міхайлаўна Шастакова. Яна спынілася на асноўных інавацыях, якія ўносіць Дэкрэт, а менавіта – на мінімізацыі ўмяшання дзяржаўных органаў у дзейнасць суб’ектаў гаспадарання. Дакумент узмацняе адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за сваю дзейнасць, павышае іх са-марэгуляванне працы. «У першую чаргу, гэта пэўны паведамляльны парадак заняткаў асобнымі найбольш распаўсюджанымі відамі эканамічнай дзейнасці», – падкрэсліла спецыяліст. Акрамя таго, Дэкрэтам прадугледжаны агульныя патрабаванні пажарнай, санітарнай і ветэрынарнай бяспекі падчас ажыццяўлення эканаміч-най дзейнасці, якія цяпер спрошчаныя. Таксама прыняты меры аб скасаванні адміністрацыйных бар’ераў, звязаных з наяўнасцю складаных і працяглых працэдур атрымання даведак, узгадненняў і іншых відаў растлумачальнай дакументацыі. Напрыклад, вонкавая рэклама раней узгаднялася, патрабавала пэўнага дазволу. Цяпер не трэба ўзгадняць рэжым працы прадпрыемства, установы або арганізацыі, акрамя прадпрыемстваў, якія працуюць у начны час.

БелОИ, Специальный дом для ветеранов, престарелых и инвалидов № 1Акрамя дакладчыкаў у сходзе прынялі ўдзел намеснік старшыні па эканоміцы і вытворчасці ЦП ГА «БелТІ» Станіслаў Сцяпанавіч Кайко і галоўны спецыяліст па уласнасці ГА «БелТІ» Тамара Сяргееўна Сапега.

У канцы нарады прысутным былі вы-дадзены дыскі з пералікам дакументаў да разгляду: віды і тэрміны справаздачнасці ў ГА «БелТІ»; інструкцыя па запаўненні справаздачы аб вытворча-гаспадарчай дзейнас-ці; звесткі аб колькасці інвалідаў, тыпавыя правілы працоўнага распарадку; Палажэнне аб парадку прадастаўлення пазык; Палажэнне аб прыёме і звальненні дырэктараў унітарных прадпрыемстваў і інш.

Таксама спецыялісты зачыталі даклады, якія тычацца аналізу найбольш тыповых парушэнняў, выяўленых пры правядзенні праверак, асобных праблемных прававых пытанняў у дзейнасці унітарных прадпрыемстваў і аналізу вытворча-гаспадарчай дзейнасці унітарных прадпрыемстваў за 2017 год.

Вольга НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.