«Самі сябе натхняем»: гісторыя кахання мінчан, якія знайшлі адно аднаго ў 55 і 70 гадоў

Поддержи

Яны сустрэліся, калі ёй было 55, а яму 70. Абодва перажылі страту — яна мужа, ён жонку, з якой пражыў 40 гадоў. Здавалася б, узрост не для новых пачынанняў, але яны вырашылі паспрабаваць.

«Праз год распісаліся і нават склалі шлюбную дамову»

Так лічыць Наталля Васільеўна. Сёння яны з мужам разам 18 гадоў. Анатоль Мікалаевіч у свае 88страціў зрок — але не цікавасць да жыцця. Кожны дзень пара гуляе ў Парку Перамогі, ля Опернага тэатра. Зімой — тэатры і музеі, летам — лецішча, дзе растуць агуркі з мая да восені, суніцы, яблыкі. Гэтыя выхадныя не стануць выключэннем, сад поўны ад яблыкаў – трэба папарадчыць, раздаць суседзям і адзінокім людзям, для якіх клопат таксама важны.

«Мы не чакаем, каб хтосьці нас развесяліў. Самі сябе натхняем», — кажа яна.

Анатоль Мікалаевіч перажыў блакаду Ленінграда. Трыццаць гадоў пражыў у Ленінградзе, а потым пераехаў у Мінск. За плячамі – 40 гадоў шчаслівага шлюбу. А пасля, амаль у дзень свайго юбілею, – 70-годдзя, пахаваў жонку. Наталля Васільеўна расказала, што Анатоль Мікалаевіч адчуваў сябе дрэнна, яму было адзінока. Ён падышоў да сяброўкі жонкі і сказаў, каб тая пазнаёміла яго з кім-небудзь, каб было з кім словам перакінуцца. “Мужчына адзін хутка губляе сябе”, — мяркуе Наталля Васільеўна. На той момант Наталля Васільеўна збіралася ехаць назад у Казахстан, але сын угаварыў застацца. Сяброўка пазнаёміла пару. Праз год яны распісаліся і нават склалі шлюбную дамову — «тваё, гэта тваё, маё, гэта маё», — усміхаецца Наталля Васільеўна і дадае:“У кожнага свая кватэра, а яшчэ і лецішча. Калі я даведалася, што ў Анатоля Мікалаевіча ёсць дача, адразу згадзілася на прапанову, як гэта даведалася: будзе чым займацца!” — смяецца яна. Жанчына ўпэўнена, ім пашанцавала ў галоўным – бо цікава адно з адным.


«Чалавек з блакаднага Ленінграда»

Анатоль Мікалаевіч Валасевіч нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1938 годзе. Калі пачалася блакада, яму было ўсяго тры гады. Ён перажыў самае страшнае — голад, холад, страту. У пяць гадоў згубіўся на вуліцы, і мама шукала яго па ўсім горадзе. Дзве яго сястрычкі не выжылі, а ён выжыў. Пасля вайны скончыў школу, інстытут, адслужыў у арміі ў Германіі. Потым пераехаў у Мінск. Тут сустрэў жонку-медыка, з якой пражыў 40 гадоў. Разам выгадавалі двух сыноў. Жылі адной вялікай сям’ёй з цешчай і цесцем — і заўсёды ў іх была дружба. «Ён вельмі інтэлігентны мужчына, — кажа Наталля Васільеўна. — Яго мама пражыла 92 гады, тата — 87. Цяпер Анатолю Мікалаевічу 88, і мы думаем, каб ён маму дагнаў і перагнаў».

Анатоль Мікалаевіч быў адналюбам — жаніўся ў 30 гадоў і быў адданы жонцы да канца. Пасля яе смерці нават не марыў, што знойдзе кагосьці яшчэ, але знайшоў.

Сёння Анатоль Мікалаевіч практычна не ходзіць у паліклініку. «Нават наш участковы ўрач кажа: ну трэба ж, ён так сябе захаваў. А захаваў таму, што добра харчуемся, таму што стасуемся, таму што добры», — кажа Наталля Васільеўна. У сямейнай пары дома ёсць спецыяльная кушэтка Nugabest, якая расцягвае пазваночнік. Анатоль Мікалаевіч карыстаецца ёю ўжо 15 гадоў — спіна баліць яшчэ з часоў працы канструктарам. Гэтая кушэтка вельмі выручае, спіна перастала хваляваць мужчыну, —падзялілася Наталля Васільеўна.

Не проста хобі, а спосаб жыцця

Дача для Наталлі Васільеўны — не проста хобі, а спосаб жыцця. Яна вырасла ў сваім доме з садам і агародам, дзе былі і свінні, і куры, і качкі. Таму, калі пазнаёмілася з Анатолем Мікалаевічам, першае, што спытала: «А ў цябе дача ёсць?» Сёння ў іх дзве дачы. На адной яны жывуць усё лета, на другой — сад і агарод. Сёлета было столькі яблык, што яны раздавалі іх усім — суседзям, знаёмым, проста людзям на вуліцы. Сын дапамагаў прывезці яблыкі ў Мінск, а яны тут раздавалі. На лецішчы сужэнцыпрацуюць разам. Наталля Васільеўна кажа, што не прымушае мужа працаваць. “Не хочаш — не трэба. Але ён сам бярэцца за штосьці: то траву косіць, то яшчэ штосьці робіць. А я ў гэты час — сваё. І так паціху, паціху ўсё робіцца”, — расказвае жанчына. Зімой на лецішчы застаюцца кветкі. Наталля Васільеўна хвалюецца: «Ой, як жа там мае кветачкі?» Але ўсё добра — вясной яны зноў едуць туды і кветкі адказваюць гаспадыні на яе цеплыню пышным цвіценнем.

«Хочацца жыць далей!»

Наталля Васільеўна прызнаецца: «Мы не хочам быць абузай для дзяцей. Сочым за здароўем, правільна харчуемся, гуляем кожны дзень. І ведаеце — паміраць зусім не хочацца – хочацца жыць далей!», — прызнаецца яна.

Сужэнцы падзяліліся, што сёлета чакаюць вяселле ўнука. Анатоль Мікалаевіч ажаніўся ўпершыню ў 30, і, як лічаць, гэта позна, другі раз — у 70. Унуку 33 – таму для бабулі і дзядулі гэта доўгачаканая падзея стала асаблівай нагодай для радасці. Наша гераіня мяркуе, што разыходзіцца заўсёды лягчэй, чым сысціся, таму ў першыя гады свайго сумеснага жыцця (у кожнага свае звычкі) пара навучылася жыць з асаблівасцямі характару сваёй палоўкі. Напрыклад, Анатолю Мікалаевічу падабаецца хадзіць па пакупкі, а вось назіраць за прыборкай не любіць. Таму Наталля Васільеўна адпраўляе мужа ў краму, а сама ў гэты час наводзіць парадак.

«Дома сядзець — дакладна не пра нас!»

Іх жыццё — прыклад актыўнага даўгалецця. Наталля Васільеўна шмат гадоў вяла гурток вязання. А нядаўна звязала 80 пар шкарпэтак для аднаго пансіяната. Сабрала вышыўкі свекрыві і жонкі мужа, адрэстаўравала і адправіла ў Мірскі замак — паўгода там ішла выстаўка. Сужэнцы былі членамі клуба «Забота» — дапамагалі адзiнокім людзям. Суразмоўніца ўзгадвае, як адна жанчына пасля паходу ў музей сказала, што цяпер не хоча паміраць. «Калі ты кудысьці ходзіш, то жыццё цікавае становіцца. Самае галоўнае — дома не сядзець, — кажа Наталля Васільеўна.

Сямейная пара сустракаецца з блакаднікамі ў Мінску. “Марыя Давыдаўна Ягадніцына, кіраўнік Саюза блакаднікаў, у 96 гадоў арганізуе мерапрыемствы на 500 чалавек. Толькі ўявіце, колькі ёй гадоў! Глядзіш на такіх людзей — і прыклад бярэш”, — расказвае суразмоўніца.

Каханыя разам ездзяць у ў Санкт-Пецярбург — былі там дэлегатамі блакаднікаў ад Беларусі – на гадавіне пачатку блакады і на Дзень Перамогі. «Мы былі на Мойцы, 58, дзе ён жыў. Муж паказаў, дзе вучыўся, дзе ў садок хадзіў, дзе аднойчы згубіўся падчас блакады», — успамінае жонка.

«Узрост ёсць ўзрост, але душой мы не старэем»

1 кастрычніка, Дзень пажылых людзей, сям’я адзначае на лецішчы. Потым, у планах – пайсці ў парк з тэрмасам і бутэрбродамі. «Сядзем на лавачку, паглядзім на ваду, на качак. Пасля такой прагулкі звычайна прыходзіш дадому — як быццам дзень пачаў наноў, зарадзіўся энергіяй», – дзеліцца Наталля Васільеўна.

Напрыканцы нашай размовы Наталля Васільеўна ўзгадала Чынгіза Айтматава з яго раманам „І даўжэй за век цягнецца дзень“. Яна параўнала гэтую фразу з жыццём, якое хутка праляцела. “Атрымліваецца, што так хутка ўсё прабегла, што нават мы не паспелі азірнуцца: глядзім — а ўжо і ўнукі падраслі, і мы трохі пастарэлі. Але пастарэлі не душой. Узрост — гэта ўзрост, але душой мы не старэем”, — упэўнена адказала Наталля Васільеўна. «Я жадаю кожнаму не старэць, бо той, хто любіць жыццё, таму заўсёды будзе лёгка. А ўсіх чытачоў шаноўнага ўзросту віншую са святам!»

Надзея Зуева

Фота Валерыя Картуля

 

 

Новости из жизни белорусов с инвалидностью в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь!

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.