Развітыя мясцовыя супольнасці на карысць людзей з інваліднасцю

Поддержи

Рубрики : Общество, Проекты.

Падчас падвядзення вынікаў кампаніі па імплементацыі ў Беларусі Канвенцыі аб правах інвалідаў ААН прайшла дыскусія па шэрагу пытанняў. Ініцыятары «Павесткі 50» абмеркавалі развіццё мясцовых супольнасцяў у нашай краіне як агульна, так і ў дачыненні да людзей з інваліднасцю.

Дэмакратычны падмурак

Беларускі вопыт эксперты параўноўвалі з еўрапейскім. У дэмакратычнай традыцыі Даніі, напрыклад, закладзены прынцып вырашэння лакальных і нацыянальных пытанняў самімі людзьмі, грамадзянамі. Самакіраванне здзяйсняюць мясцовыя супольнасці. Жыхары актыўна ўдзельнічаюць у выбарах прадстаўнікоў муніцыпальных камітэтаў па вырашэнні розных грамадска-палітычных пытанняў. Дзейнічае і моцная грамадзянская супольнасць, якая працуе праз дзейнасць асацыяцый, таварыстваў і іншых арганізацый.

Таксама вітаецца дабраахвотны ўдзел у іх. Такім чынам, ёсць дыялог і жаданне ісці на кампрамісы, маючы давер і магчымасць для кожнага зрабіць асабісты ўплыў, калі ёсць такое жаданне. У шасцімільённай Даніі існуе 13 палітычных партый, і на апошніх выбарах фактычна прыняло ўдзел больш за 80 % людзей з тых, якія маюць права галасаваць. Прадстаўнікі арганізацый людзей з інваліднасцю рэгулярна дэлегуюцца ў мясцовыя рады, дзе абіраюцца на агульных умовах. Людзі з інваліднасцю ўдзельнічаюць у ацэнцы дзяржпраграм і ўваходзяць у склад парламента.

Што вызначае мясцовыя супольнасці як такія

Размаўляючы пра мясцовыя супольнасці, спецыялісты назвалі вызначальныя характарыстыкі гэтага паняцця. Першы маркер: у невялікім горадзе, пасёлку ці вёсцы жыхары самі зладзілі штосьці агульназначнае. Гэта можа быць будоўля, імпрэза ці іншыя працы. Другі маркер: важліва паняць, хто тыя людзі, якія арганізавалі і зрабілі справу. Калі гэта былі не прадстаўнікі выканаўчага ўраду, дзеючыя ў рамках службовых абавязкаў, і мясцовыя людзі ведаюць і паважаюць гэтых асоб у сваім населеным пункце, то ёсць падстава казаць, што мясцовая супольнасць прысутнічае.

Маюцца і іншыя погляды. Мясцовая супольнальсць разглядаецца як сістэма чалавечых стасункаў. Яны скадваюцца паміж групай людзей і тэрыторыяй, на якой яны знаходзяцца. Гэта спосаб клопату аб развіцці іх саміх і лакальнай мясцовасці. Супольнасць паўнавартасная, калі яна мае права паўплываць на ўсе гэтыя аспекты і вырашаць свой лёс. Таму ў Беларусі казаць пра наяўнасць мясцовых супольнасцяў не выпадае. Сцвярджэнне радыкалізаванае, але яно значыць, што ў нас больш сітуацый, калі супольнасці трэба ствараць, а не развіваць тое, што ўжо было.

Наступнае меркаванне грунтуецца на тым, што людзі для пабудовы супольнасці павінны знаходзіцца на адной нейкай пляцоўцы і пастаянна камунікаваць паміж сабой. Калі прахо-
дзіла «Павестка 50», прадстаўнікі ТЦСАН і іншых устаноў, якія працуюць з людзьмі з інваліднасцю ў гарадах-удзельніках, казалі, што напачатку нават і не ведалі адзін аднаго, то бок, не было сталага ўзаемадзеяння. Іншая справа, што пашыраюцца супольнасці ў інтэрнэце, якія не ставяць сабе за мэту на штосці ўплываць. Яны проста фукцыянуюць для любой супрацы.

З аднаго боку, становішча з мясцовымі супольнасцямі пагоршылася, з іншага – змянілася на патрэбу часу. Прадстаўніцтва грамадскіх аб’яднанняў у рэгіёнах моцна знізілася. У той жа час, бачны ўзрост часовых ініцыятыў і згуртаванняў: штосьці зрабілі і разыйшліся. З’явілася іншая структура вырашэння мясцовых праблем.
Як іх ствараць і ўмацоўваць

Даследчыкі гавораць, што людзі самі мусяць аб’ядноўвацца і весці камунікацыю адносна той ці іншай тэрыторыі, сферы дзейнасці. Часта ў беларусаў няма ў свядомасці атаясамлення з горадам, раёнам ці вобласцю. Але ж прыдбаць тое, што нам і так належыць, не так проста. Ёсць і адасобленасць людзей ад вырашэння ключавых пытанняў, заўсёды ідзе спасылка на тое, што гэта павінны рабіць пэўныя ўстановы ці хтосьці іншы.

Толькі праз спыненне такіх усталёвак ёсць шанец паступова рухацца да панавання мясцовых супольнасцяў. Гарады – гэта наша, і мы павінны пра іх клапаціцца. Такая амбіцыя з’явілася і ў лакаматываў, якія ўзялі на сябе правядзенне павестак. Пакуль умоў для адужання гэтых расткоў менш, чым розных выклікаў. Калі асобы вытрымаюць гэтыя ціск і перыяд, то далейшае развіццё, безумоўна, будзе. Аднак нельга ўскладваць справы цэлых рэгіёнаў усяго на некалькі чалавек.

Грошы на мясцовыя ініцыятывы

Наша грамадства ўспрымае замежныя гранты ці любыя іншыя сродкі як дабрачыннасць. Аднак гэта не зусім правільны падыход. Лепш бачыць у гэтым магчымасць, інвестыцыйны штуршок. Натуральна, што тыя грошы, якія выдаткоўвая дзяржава на праграмы і ініцыятывы, –  заўсёды падкантрольныя, як і вынік той справы, на якую яны былі патрачаны. Хочацца дзяржаве і зарабляць на ўкладзеных грашах, адсюль вынікаюць падаткі на прыбытак. Аднак гэта не зусім суадносіцца з працай некамерцыйных устаноў і культуры бязвыплатнага прадстаўлення. Узровень актыўнасці розных праектаў залежыць ад колькаці сродкаў, якія маюцца на іх рэалізацыю, а не ад задэклараваных мэт, на якія пойдуць грошы.

Справа не ў тым, якія прыярытэты замежныя донары вылучаюць для фінансавання, а ў працэдуры выкрысталізавання гэтых прыярытэтаў. Ніякія рашэнні для развіцця краіны не могуць прымацца без удзелу самой краіны і грамадзянскай супольнасці. Донары павінны карыстацца гэтымі прынцыпамі, аднак такая сістэма працуе дрэнна. Цяпер усё залежыць ад таго, наколькі мы самі можам эфектыўна дамовіцца пра тое, якія грошы і на што нам патрэбны.

Уключанасць людзей з інваліднасцю ў мясцовыя супольнасці

Асноўная цяжкасць тут у тым, што таварыствы і лакальныя супольнасці рэдка намагаюцца ўключыць дзяржаўны механізм, каб правесці свае альтэрнатыўныя рашэнні. Паколькі існуюць дзяржаўныя праграмы, у склад якіх ўваходзяць мясцовыя, трэба намагацца таго, каб напрацаваныя павесткі станавіліся часткамі дзяржпраграм. Трэба камунікаваць і ініцыяваць ўзаемадзеянне. Цяпер жа людзі з інваліднасцю не надта актыўна ўключаюцца ў гэты працэс. Аднак, нагадаем, у нашай краіне павінны будуць з’явіцца мясцовыя саветы пры іспалкомах, якія і возьмуць на сябе абавязкі дзяржаўнага механізму з ўдзелам людзей з інваліднасцю.

 

Вольга СЕВЕРЫНА
Фота з архіву Офіса па правах
людзей з інваліднасцю 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.