Папяльцовая серада: у каталікоў 17 лютага пачаўся Вялікі пост

Поддержи

17 лютага ў хрысціян каталіцкай канфесіі пачаўся Вялікі пост, які будзе доўжыцца да Вялікадня. А ў гэты дзень адзначалася Папяльцовая серада, Папялец.

Назва «Папялец» паходзіць ад абраду пасыпання галоў попелам, што здзяйсняе ксёндз у касцёле. Попел атрымоўваецца са спаленых галінак вярбы, якія асвячаліся ў Вербную нядзелю ў мінулым годзе і прыносіліся ў храм напярэдадні свята. Абрад, які ў пачатку ХІ ст. увёў Папа Урбан, павінен найперш заахвоціць вернікаў да збліжэння з Богам. Падчас рытуалу святар прамаўляе: «Памятай, што ты прах і ў прах вернешся». Тым самым ён нагадвае пра крохкасць і недаўгавечнасць зямного жыцця. Чалавек у перыяд Вялікага посту праз малітву і пакаянне павінен імкнуцца адрадзіцца да новага, вечнага жыцця. Прыгадайце вядомае антычнае выслоўе: «Паўстаў, як Фенікс з попелу».

Вялікі пост быў устаноўлены ў памяць аб посце Езуса, які перш чым пачаць навучанне, пайшоў у пустыню і пасціўся там 40 дзён. Духоўны сэнс посту адкрываецца ў малітве. Гэта наш час, праведзены з Богам. У малітве не трэба спяшацца. Лепш маліцца карацей, але шчыра, лепш гаварыць менш словаў, але сцішыць свае думкі і засяродзіцца на ўнутраным стане.

Шмат хто гэты перыяд пакаяння асацыіруе з абмежаваным харчаваннем.  Устрыманне ад мяса абавязковае для вернікаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, не толькі ў час посту, але і ва ўсе пятніцы на працягу года. Гэта не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў. Разам з тым, абмежаванне ў ежы павінна быць разумным. Гаворка ідзе пра хворых, цяжарных, малых дзяцей альбо дыябетыкаў, для якіх адмова ад своечасовага пасілку можа прывесці да смерці… Згодна з касцёльнай запаведдзю, у перыяд Вялікага посту неабходна пазбягаць забаў, ды і тэлевізар на некалькі тыдняў варта глядзець меней, а лепш – зусім ад яго адмовіцца.

/

Пост – гэта час выпрабаванняў, бо ў кожнага з нас ёсць розныя спакусы. Таму трэба разумець, што супраць іх трэба змагацца малітваю. І неабходна памятаць: Бог любіць кожнага з нас, а яго міласэрнасць можа праявіцца ў любы момант  нават у іншай форме, чым мы чакалі.

/

Пост заканчваецца ў Вялікі Чацвер напярэдадні Вялікадня, які сёлета ў католікаў прыпадае на 4 красавіка.

Генадзь Кучынскі

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.