«Мы – супраць гвалту». Людзі з інваліднасцю выказалі сваю думку з нагоды апошніх падзей у Беларусі

Поддержи

Апошнія дні мы ўсе сталі сведкамі падзей, якія супярэчаць дзеянням дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай дзяржавы. Падзей, якія супярэчаць дзеянням чалавека. Сёння людзі розных прафесій, сацыяльнага і палітычнага статусу выказваюцца супраць гвалтоўных дзеянняў сілавых структур у адносінах да мірнага насельніцтва Беларусі. Выказваюцца ў тым ліку і вядомыя людзі з інваліднасцю, якія не хочуць, каб такіх людзей станавілася яшчэ больш.

На тыдні я пабывала каля ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна, дзе суткамі дзяжурылі блізкія затрыманых. Там сапраўды не перадавалі перадачы. Там сапраўды не перадавалі лекі. Там сапраўды прыязджалі хуткія і забіралі тых, каго збівалі ўнутры ізалятара да крытычнага стану. Сярод затрыманых сапраўды былі людзі з інваліднасцю. Толькі за некалькі гадзін сярод блізкіх, якія дзяжурылі каля Акрэсціна, я адшукала двух, у якіх там – людзі з інваліднасцю. Фельчары, якія прыязджалі на машынах хуткай дапамогі, часта забіралі з ізалятара тых, у каго быў цукровы дыябет.

/

СМІ пісалі пра пацярпелага ад гвалту супрацоўніка сілавых структур у ізалятары, які казаў, што там сілавікі прамым тэкстам пагражалі з хлопцаў зрабіць інвалідаў. Я не буду даваць ацэнку гэтым словам. Але неверагодна балюча будзе назіраць за тым, як маладыя, здаровыя хлопцы ператворацца ў хлопцаў з інваліднасцю.

/

Людзі з інваліднасцю таксама супраць гвалту над беларусамі. Сярод мноства ланцугоў салідарнасці ў Мінску можна было бачыць і ланцуг салідарнасці, які складаўся з інвалідаў на вазках, невідушчых і глухіх людзей, бацькоў дзяцей з інваліднасцю. Лідары аб’яднанняў людзей з інваліднасцю таксама неабыякавыя да таго, што зараз адбываецца ў нашай краіне.

Сяргей Драздоўскі, намеснік старшыні Беларускага Таварыства інвалідаў, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю

Ён перакананы, што той факт, што па ўсёй краіне сёння адбываюцца мірныя акцыі, – прадказальная рэч: «Зараз склаліся ўсе фактары, якія раней не давалі людзям разумець усё тое, што адбывалася. Гэта пратэст супраць фальсіфікацыі, падману, жорсткасці і ўзурпацыі ўлады. Людзі пабачылі масавы гвалт і страцілі ўсялякую надзею на будучыню. Гэта дало штуршок беларусам выйсці на вуліцу. І ведаеце, мяне бярэ гонар ад таго, што робяць гэта беларусы».

Сяргей занепакоены тым, што пасля такіх дзеянняў улады у нас стане шмат людзей з інваліднасцю: «Мы працуем зараз з ініцыятыўнай групай. Ёсць проста надзея, што гэтага не здарыцца. Мы атрымліваем пакуль адзінкавыя факты. Пацярпелыя лю-дзі знаходзяцца ў поўным шоку і псіхалагічным правале. Людзі поўнасцю абстрагаваны. Мы прапаноўваем усім людзям падаваць заявы, абскарджаваць… Многія хочуць проста гэта забыць. Зразумела, што ў іх псіхалагічная траўма. Многія проста баяцца. Варта ісці да псіхолагаў, псіхіятраў, зараз вельмі шмат груп самадапамогі. Ёсць тыя, хто пацярпелі і цяпер самі гатовы аказваць дапамогу іншым. Варта фіксаваць кожны выпадак. Не толькі сіняк, а нават проста пагрозу».

Ініцыятыўная група пры Офісе па правах людзей з інваліднасцю вышуквае пацярпелых праз матэрыялы, якія з’яўляюцца ў СМІ. Яны звязваюцца з пацярпелымі і прадстаўляюць адпаведную дапамогу.

Алена Цітова, старшыня Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам

Яна таксама падтрымала акцыю салідарнасці людзей з інваліднасцю: «У мяне зараз моцны шок ад таго, што адбываецца. Мне 56 гадоў, я ўпершыню сутыкнулася з такімі жахлівымі рэчамі. Мы выйшлі на акцыю салідарнасці супраць гвалту, які адбываецца на вуліцах гарадоў».

Алена Цітова кажа, што і яна, і яе калегі з рэгіёнаў пацярпелі гвалт: «Мы прыйшлі на выбарчыя ўчасткі паглядзець пратаколы і пацярпелі гвалт: прыехаў АМАП і пачаў нас разганяць. Мы супраць і псіхалагічнага гвалту ў тым ліку. Чаму мы не маглі паглядзець, ці былі ўлічаны нашы галасы?»

Што тычыцца палітычных заяў, то наша арганізацыя ніколі сябе не пазіцыянавала як палітычная арганізацыя. Нас больш за ўсё хвалюе, як будуць нашы дзеці з інваліднасцю. Як яны будуць выходзіць зараз на вуліцу? Як ім у выпадку нечага будзе аказвацца медыцынская дапамога? Гэта ўсё вельмі страшна».

Міхаіл Антоненка, намеснік старшыні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктар Цэнтра паспяховага чалавека

«У адносінах да інвалідаў – можна праглядзець і праслухаць заявы прэзідэнта і пераканацца –  праграмы фактычна адсутнічаюць, – кажа Міхаіл Антоненка, намеснік старшыні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Міхаіл выступіў і арганізатарам акцыі салідарнасці ў Мінску: «Мы за тое, каб былі арганізаваны свабодныя выбары. Калі затрымліваюць кандыдатаў у прэзідэнты, калі хапаюць іншых грамадзян, канечне, гэта ўсё настройвае супраць улады нават тых, хто быў да яе лаяльны.

/

Нашы людзі з інваліднасцю ведаюць, як яны галасавалі. Нас 600 тысяч. У кожнага сям’я, знаёмыя, сябры… Гэта вялікая частка выбаршчыкаў.

/

 

 

Вікторыя Чаплева
Фота аўтара,  БелТІЗ, Аляксандра Зянько

 

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.