Цуды для казачных дзетак

Поддержи

Арт-студия "Казка", Алена Масла, Государственный литературный музей Янки Купалы, дети с аутизмом, человек дождя, класс инклюзивного обучения в школе № 187Песня і казка

Ходзяць у пары,

Сеюць па свеце

Дзівы і чары…

Янка Купала

Акурат у Шчодры вечар 13 студзеня, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы расказвалі і стваралі казкі для бацькоў і дзетак – звычайных дзетак і незвычайных, асаблівых, «дзетак дажджу», дзетак з дыягназам «аўтызм». Ініцыятарам такой чароўнай імпрэзы стала заснавальніца арт-студыі «Казка» пісьменніца Алена Масла.Арт-студия "Казка", Алена Масла, Государственный литературный музей Янки Купалы, дети с аутизмом, человек дождя, класс инклюзивного обучения в школе № 187

І зусім невыпадковым было тое, што малым расказвалі казкі. Здавалася б, гэта так натуральна для дзяцей. Але, як заўважыла Алена Масла, дзеці з аўтызмам – асаблівыя. А што яшчэ, як не казка, можа быць лепшым правадніком у свет незвычайнага, незразумелага, неспазнанага? З казкаю за досыць кароткі час мы можам павандраваць і зноў вярнуцца ў сваё жыццё ўжо абноўленымі, узбагаціцца новымі ведамі. А яшчэ ў казках дабро заўсёды перамагае. І гэта, відаць, самая галоўная іх вартасць.

Арт-студия "Казка", Алена Масла, Государственный литературный музей Янки Купалы, дети с аутизмом, человек дождя, класс инклюзивного обучения в школе № 187Таму, каб дабро перамагала таксама і ў жыцці (прынамсі, у жыцці дзетак-аўтыстаў і іх бацькоў), шмат спрыяе старшыня Міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» Таццяна Якаўлева. Яна расказала, што тры гады таму ў Мінску сабралася невялікая групка бацькоў, якія маюць дзяцей з аўтызмам, а сёння ў арганізацыі каля двухсот сем’яў з усёй Беларусі.

Арганізатары імпрэзы мелі на мэце не толькі распавесці як мага большай колькасці слухачоў аб Арт-студия "Казка", Алена Масла, Государственный литературный музей Янки Купалы, дети с аутизмом, человек дождя, класс инклюзивного обучения в школе № 187праблеме (або магчымасцях, гэта як паглядзець) аўтызму, але і атрымаць фінансавую падтрымку праекта «Давайце вучыцца інклюзіі разам». Сутнасць яго ў тым, каб стварыць магчымасць для дзяцей-аўтыстаў вучыцца разам з іншымі дзецьмі. Так, па словах Таццяны Якаўлевай, раней дзеці-аўтысты калі і траплялі ў школу, то доўга вучыцца там не маглі, у тым ліку і з-за таго, што ў Беларусі няма спецыялістаў, каб працаваць з імі. Але досвед іншых краінаў паказвае, што такія малыя могуць паспяхова вучыцца, а потым і працаваць, рэалізоўваць сябе ў жыцці. Сёлета ў Мінску ў сярэдняй школе № 187 быў адкрыты клас інклюзіўнай (уключанай) мадэлі навучання, і цяпер пытанне толькі ў спецыялістах, якія б маглі займацца з дзецьмі. На падтрымку навучальных семінараў і пойдуць грошы, сабраныя пад час дабрачыннага кірмашыка з кнігамі і выпечкай.

Арт-студия "Казка", Алена Масла, Государственный литературный музей Янки Купалы, дети с аутизмом, человек дождя, класс инклюзивного обучения в школе № 187Але гэта ўсё – дарослыя пытанні, дзетак жа пад час імпрэзы цікавіла іншае. Супрацоўніца музея Вольга Пархімовіч расказала ім пра тое, як у часы нашых бабуляў і дзядуляў ладзіліся калядкі. А потым у залю завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі разам з зорканошай і гарэзлівай ды артыстычнай Казой, якія зладзілі вясёлую дзею.

Таксама тым вечарам у музей прыйшлі паэты Віктар Жыбуль і Вера Бурлак з сынам Кастусём, Людміла Хейдарава і Навум Гальпяровіч, фальклорны ансамбль «Калыханка» і яго кіраўнік Ларыса Рыжкова, тэлевядоўца Ларыса Мятлеўская, мастачка Аксана Аракчэева ды іншыя госці, якія сапраўды ведалі толк у казках. А яшчэ – у загадках, у песнях, показках, вершах, гульнях! Тэатр на веерах паказала маленькім гледачам магістр філалогіі Разалія Александровіч разам з дачкой Анжэлінай Туфкрэо, баяў казкі, спяваў ды збіраў малых у карагод лідар гурта «Палац» Алег Хаменка… Хочацца думаць, што казкі для дзяцей, што слухалі іх тым вечарам, будуць працягвацца і надалей.

 Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

[nggallery id=28]

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.