Аватар автора Вікторыя Булатая

Блог автора: Вікторыя Булатая

Вікторыя Булатая

wiktoriarumianek@gmail.com


«Чэрвеньскія сустрэчы» мастакоў, спевакоў, майстроў

28 чэрвеня ў спецыялізаваным адукацыйна-рэабілітацыйным цэнтры Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра адбыўся першы фестываль творчасці Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў «Чэрвеньскія сустрэчы». Мерапрыемства праходзіла ў межах святкавання 30-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў, і ў ім прынялі ўдзел як спевакі, так і мастакі. Подробнее »»

“Я проста слухала гэтых людзей” – выкладчыца пра сваю працу на дыстанцыйных курсах для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Аляксандра Цярэнцьева – маладая дзяўчына, якая займаецца сацыяльным валанцёрствам. Юрыст паводле адукацыі, аднойчы яна вырашыла спалучыць працоўны досвед з валанцёрскім. Так Аляксандра стала выкладчыцай у першай дыстанцыйнай школе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “У Савы”. Пра сваё рашэнне дапамагаць іншым, адукацыйны працэс у дыстанцыйнай школе і перспектывы працаўладкавання інвалідаў Аляксандра распавяла карэспандэнту газеты “Вместе!”. Подробнее »»

“Карэспандэнт на полі”, або як я ўпершыню сыграла ў лазертаг

Лідская аб’яднаная арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў 23 чэрвеня адзначыла 30-годдзе аб’яднання гульнёй у… лазертаг! Удзельнікі з розных гарадоў сабраліся ў Лідзе, каб паспрабаваць на сабе той экстрым, які прапануюць сучасныя спартыўна-гульнявыя клубы. А карэспандэнт газеты “Вместе!” прыехала пакаштаваць экстрыму разам з імі. Подробнее »»

Субяседнікі яго душы – пейзажы, бэз і натхненне

У бібліятэцы-філіале № 5 Мінска 7 чэрвеня адкрылася персанальная выстава Дзмітрыя Лазавога пад назвай «Субяседнікі душы маёй». Выстава Дзмітрыя атрымалася паэтычнай, бо сваімі вершамі яе аздобілі паэты з клуба «Палітра радасці». Подробнее »»