А зараз – танцы!

Рубрики: Культура, Новости.

Міжнародны дзень інвалідаў – гэта як своеасаблівы напамін: ёсць у нашым грамадстве людзі, якім часам даводзіцца змагацца за тое, што здаецца такім прывычным і натуральным для іншых. За магчымасць атрымаць адукацыю, напрыклад, ці нават за магчымасць проста выйсці са свайго дома і адпачыць. А ўжо калі ідзе гаворка пра танцы, то як не скарыстаць гэта? Менавіта таму 1 снежня моладзевае грамадскае аб’яднанне «Откровение» зладзіла Вялікую дыскатэку «На колах». Праўда, удзел у ёй узялі не толькі дзеці-інваліды, але і звычайныя дзеткі.

Іх зблізілі танцы. Дзякуючы гэтай мове музыкі, рухаў і жэстаў яны і паразумеліся – такія розныя па сваіх цікавасцях і аднолькавыя па чуйнасці да рытму і мелодыі. Некалькі разоў яны змянялі адно аднаго ў выступленнях – энергічныя і рухавыя ўдзельніцы калектыва «Кляксы» пад кіраўніцтвам Яўгеніі Рэзнікавай, танцоры брэйк-данса (кіраўнік Аляксандр Войнаў) ды ўдзельніцы школы танца «Дар», якая з’яўляецца адным з праектаў МГА «Откровение».

А потым у госці да дзяцей завітаў самы сапраўдны палярны мядзведзь – таксама аматар танцаў і сяброўскіх абдымкаў. Апошняе высветлілася, калі побач з мішкам утварылася кола дзяцей, і кожны хацеў дакрануцца да госця з далёкай Поўначы. Той не быў супраць, танчыў разам з усімі, а каб лепей разгледзець сваю вясёлую кампанію па танцах, час ад часу нахіляўся бліжэй. Гэта нязменна выклікала ў дзяцей радасны віскат, і зусім не дзіўна – таму што калі мядзведзь метры пад чатыры ростам, уяўляеце, якая ў яго пыса? Вельмі вялікая. А яшчэ – вельмі прыязная і сімпатычная.

У перапынках паміж танцамі дзяцей чакалі конкурсы ды забаўкі ад клоуна і жанглёра – яшчэ адных гасцей імпрэзы. І калі дзякуючы ўсім, хто спрычыніўся да арганізацыі свята, болей радасці стала ў жыцці некалькіх дзетак, то іх намаганні не былі дарэмным. Таму што, як сцвярджае добра вядомая мудрасць, у свеце няма нічога даражэйшага за ўсмешку дзіцяці.

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.