Ад сэрца – да сэрца, альбо Хвілінкі паэзіі ў Глыбоцкім тэрытарыяльным цэнтры

Рубрики: Культура, Новости.

«Пусть радуется тот, кто видит мир глазами,

Пусть радуется тот, кто слышит пенье птиц…»

Гэта радкі з верша, прысвечанага людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Іх аўтар – Анастасія Стралкоўская. Яна не па чутках ведае, як адчуваюць сябе гэтыя людзі, бо праблемы са зрокам яшчэ з дзяцінства абмежавалі яе ў некаторых дзеяннях, але не ў творчасці, не ў шчодрасці і шчырасці душы. Анастасія піша вершы з 13 гадоў. Паэтычнымі радкамі папаўняецца яе сшытак і па сённяшні дзень.

Не пазнаёміць з гэтым светлым і шчырым чалавекам наведвальнікаў дзённага аддзялення  знаходжання для інвалідаў Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было проста немагчыма. І вось такую сустрэчу мы арганізавалі напярэдадні Дня інвалідаў. Пазнаёміцца з творчасцю Анастасіі сабраўся ў тым ліку і ўвесь калектыў ТЦСАН.

Прысутныя кожны паэтычны твор, эмацыянальна прачытаны аўтарам, віталі шчырымі, цёп-лымі апладысментамі, за кожным разам выказваючы меркаванне: «Якая малайчына!», «Які цудоўны верш!».

Насця расказала і пра тое, як вершы нараджаюцца:

– Звычайна ўвечары ці ўначы вершаваныя радкі  нібыта самі бягуць, альбо па дарозе на работу –  і я запісваю іх на дыктафон.

Дарэчы, аўтар прапанавала на суд слухачоў вершы розных жанраў і тэматыкі. Філасофскія «Забытое письмо», «Когда-нибудь» – з развагамі на вечныя тэмы, і менш сур’ёзны «Труд и лень». А яшчэ яна прачытала прысвячэнні маме, любімаму гораду і, канешне, самаму светламу пачуццю, пра якое марыць кожная дзяўчына, – каханню… А яшчэ ў Насці ёсць запаветная мара – пагартаць  уласны зборнік вершаў.

– Анастасія, жадаем табе, каб зборнік нарэшце выйшаў і больш людзей даведалася, якая ты таленавітая! – пажаданні дырэктара ТЦСАН Алы Чаславаўна Стоцік сталі заключнымі словамі гэтай цёплай сустрэчы.

 Леаніда ЗЕВАЛІЧ,

загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Глыбоцкага ТЦСАН

Р.S. У календары 3 снежня пазначаны як Міжнародны дзень інвалідаў. Хай для ўсіх людзей стануць прыкладам гэтыя радкі Анастасіі Стралкоўскай:

Пусть радуется тот,

кто видит мир глазами,

Пусть радуется тот,

кто слышит пенье птиц.

И не грустит пусть тот,

кто это не услышит,

И тот, кто не увидит

очень добрых лиц.

Пусть радуется тот,

кто ходит по дороге,

Пусть радуется тот,

кто пишет и творит;

А сколько их, обиженных судьбою,

Живут со страшным

словом «инвалид».

Пусть радуется тот,

кто счастлив в этом мире –

Счастливый человек

другим может помочь.

Спасти от одиночества

и боль  переполовинить,

Невзгоды и печали,

как тучи прогнать прочь.

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.