«Бліскучая патэльня альбо шлях да сэрца мужчыны» (Гумарэска-напамін жанчынам)

Рубрики: Культура, Новости.

Гэтае невялікае здарэнне сапраўды адбылося ў адной мінскай сям’і.

Аўтар толькі прыдала яму зарыфмаваную форму.

Фаіна – спраўная кабета.

Яе сям’я заўжды была

Сімвалам дабра і свету,

Шчасця, радасці, цяпла.

 

Юрасю пашанцавала

3 гаспадыняю такой:

Так згатуе ежу-страву,

Што ўзнімаецца настрой.

 

Паспявала яна, браце,

Усюды добра працаваць.

Чысціню навесці ў хаце,

Ну, i страву згатаваць.

 

Так ішло ўсё складна-міла.

Але неяк незнарок

Фаня ляпсус дапусціла.

О, гэта быў такі урок!

 

Посуд мыючы аднойчы

Дабялютка-дабяла,

Бачыць, што адна патэльня

Надта брудная была.

 

Стала чысціць, малайчына,

І забылася аднак,

Што галоднага мужчыну

Угнявіць, ой, лёгка як!

 

Дзве гадзіны Фаня скрэбла,

Каб гарэлікі адмыць.

Бач, патэльня, быццам срэбра,

Бы люстэрачка, блішчыць.

 

Так, працуючы з ахвотай,

Не заўважыла яна,

Як Юрась прыйшоў з работы.

Працаваў  ен дацямна.

 

 ен раздзеўся і памыўся,

І на кухню завітаў.

«Пасля змены я стаміўся,

Час вячэры ўжо настаў».

 

Але ўзбуджаная справай,

Ад якой душа гарыць,

Фаня радасна, ласкава

Cтaлa мужу гаварыць:

 

«Я патэльню доўга мыла,

Бач, як сонейка, блішчыць?

І таму вячэру, мілы,

Не паспела я зрабіць».

 

 

«Са мной, напэўна, ты жартуеш?

Дзе біфштэксы? Калдуны?

Ці катлеты, жонка, чуеш?

Адбіўныя? Дзе яны?

 

Кулябякі ці каўбаскі,

Прыгатавала што сама?

Pагy смачнейшае із мяска?»

Фаіна кажа: «Ой, няма!».

 

І зноў да мужа так лагодна,

Каб жа толькі не ўгнявіць:

«Паглядзі, Юрасік родны,

Як патэльня зіхаціць».

 

«Зіхаціць? Я рады вельмі.

Але мне вось што рабіць?

Можа, грызці мне патэльню,

Каб свой голад замарыць?

 

Мне супрацьпаказана дыета.

Як вол, цягну я працы воз.

А ты замест баршча з катлетай

Патэльню соваеш пад нос?!»

 

«Ну, супакойся, разышоўся,

Як бурлівая рака.

Вось пасмажу хутка яйкі,

І заморыш чарвячка».

 

«Пасмяяцца захацела!?

На біфштэкс настроен я».

 Ён на жонку рушыў смела:

«У нас cям’я ці не сям’я!?»

 

І разгневаны Юраська

Так на жонку паглядзеў

І патэльню, быццам шапку,

На галоўку ёй надзеў.

 

Не паспела Фаня ўцяміць,

Прыдаць твару грозны лік,

Як Юрась схапіў манаткі,

Дзвярыма бразнуў і ўраз знік.

 

Дзе  ён быў? І дзе вячэраў?

Навошта жонцы выясняць?

Але з таго часу мужа

Іначай стала сустракаць.

 

Гэты верш жанкам навука.

Што тут будзеш гаварыць?

У мужчыны шлях да сэрца

Праз страўнік усё ж ляжыць!..

Л. Лявонцева

Мінск, 2007

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.