Помнік сакральнай культуры

Поддержи

Рубрики : Культура, Новости.

Выява Маці Божай Ружанцовай з укленчанымі перад ёй Святымі Дамінікам і Розай Лімскай

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя ўнікальнага двухбаковага працэсійнага абраза — фератрона, які быў створаны ў ХVІІІ стагоддзі.

Фератрон — гэта вынасны абраз або скульптура. Выкарыстоўваўся падчас працэсій ў каталіцкіх і ўніяцкіх храмах. Жывапісныя выявы ў ім размяшчаліся з абодвух бакоў і, як правіла, у прыгожа аздобленым разьбяным картушы, які мацаваўся на спецыяльным невысокім століку. Акрамя сваёй “працэсійнай” функцыі, у храме такі абраз выконваў ролю бакавога алтара. Гэтая акалічнасць, а таксама багатая разьбяная аздоба, адрозніваюць яго ад вынасных абразоў праваслаўных цэркваў. Звычайна адна з выяваў фератрона прадстаўляла Маці Божую, а другая змяшчала вобраз святога або біблейскі сюжэт, у гонар чаго быў асвечаны храм.

На фератроне, які быў прадстаўлены ў Нацыянальным гістарычным музеі, да драўлянага разьбянога картуша з аднаго боку прымацавана жывапісная, напісаная на палатне алейнымі фарбамі выява Хрыста, з другога — выява Маці Божай Ружанцовай з укленчанымі перад ёй Святымі Дамінікам і Розай Лімскай. Апошнія ў адпаведнасці з канонамі іканаграфіі прадстаўлены ў чорна-белай вопратцы манахаў-дамініканаў.

— Наогул, такіх унікальных помнікаў сакральнай культуры ў Беларусі захавалася зусім мала, — распавяла навуковы супрацоўнік гістарычнага музея, захавальнік калекцыі іканапісу Галіна Флікоп. — А для нас гэта сапраўды незвычайная каштоўнасць, паколькі ў музейнай калекцыі такі прадмет адзіны. Фератрон — не проста выдатны твор, гэта прадмет, які спалучае ў сябе рысы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: цудоўны жывапіс і па-майстэрску выкананую разьбу на картушы.

Дарэчы, у фонды гістарычнага музея фератрон патрапіў у 1971 годзе, калі яго знайшлі падчас экспедыцыі, хутчэй за ўсё на Віцебшчыне. Аднак з-за дрэннага стану гэты рарытэт ніколі не экспанаваўся. Летась, дзякуючы калектыву рэстаўратараў ААТ “Белрэстаўрацыя” на чале з Уладзімірам Нікіціным, абраз атрымаў другое жыццё. Падчас прэзентацыі помнік айчыннай гісторыі, культуры і мастацтва ўпершыню паўстаў перад наведвальнікамі музея.

— Цяпер вядзецца падрыхтоўка да міжнароднага праекта, у межах якога будуць прадстаўлены беларускія абразы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея, — зазначыла Галіна Флікоп. — Фератрон зойме на выстаўцы сваё цэнтральнае і пачэснае месца, бо такія ўнікальныя, значныя і адметныя рэчы людзі павінны бачыць.

Раіса МАРЧУК

Фота Кастуся Дробава

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.