Паляванне ў Баварскіх Альпах

Поддержи

Рубрика : Культура.

Люблю ціхае паляванне, таму за сваё жыццё ні разу не стрэліў: замест стрэльбы на паляванне бяру фотаапарат. Прызнацца, жыхароў лесу сустракаю не часта. У Баварскіх Альпах некалькі разоў сустракаў статак дзікіх коз, зайцоў. Вось і падчас гэтага прыезду ў Германію давялося бачыць, як па горнай сцяжынцы з нявялікай пляцоўкі, засеянай азімымі, падымаліся ўгору дзікія козы, а за імі беглі два малыя «бэбікі». Так назваў малых казлянят мой праваднік, дашкольных гадоў унук. Але мне хочацца расказаць не пра само паляванне, а пра тое, як да насельнікаў лесу ставяцца немцы-паляўнічыя.

Беларуска Святлана, прафесійны паляўнічы

Вось што паведаміла Святлана, грамадзянка Беларусі, якая жыве ў Германіі і якая стала тут паляўнічай са стажам: «Сямнаццаць гадоў я працавала ў аднаго бізнесмена, а ён быў вялікім аматарам палявання. Вакол горада Рэгенсбург адбылося паляванне на дзікую казу, дзіка. Маёй зброяй быў бінокль, сшытак і аўтаручка. Яшчэ да таго часу, пакуль пачне світаць, я займала сваё месца на вышцы і назірала за наваколлем. Калі бачыла дзікіх жывёл, адзначала іх колькасць, у якім напрамку прайшлі. За гадзіны да світанку паляўнічыя павінны сядзець у сваіх сядушках на вышках.

Паляўнічая сядушка

Паляванне доўжыцца не болей за адну гадзіну і да 10 гадзіны раніцы сканчваецца. У гэты час пасля ночы дзікія козы выходзяць на рунь пасвіцца. З першага мая пачынаецца летняе паляванне на дзікую казу. Яшчэ ў красавіку каза становіцца вельмі насцярожанай. Таму паляўнічы павінен быць апрануты ў спецыяльны касцюм зялёнага колеру, ад якога не чутна шоргання, шамацення. Паляўнічы перад паляваннем не прымае душ, забаронена прымаць алкаголь. За кожным участкам палявання замацаваны адказны паляўнічы. Яго абавязкі: будаваць і ставіць у лесе кармушкі, садзіць і зберагаць маладыя саджанцы. На невялікіх пляцоўках сеяць азімыя для коз і сланечнік для лясных птушак. Для дзікоў сеюць кукурузу. Гэтыя пасевы застаюцца на зіму. Аднойчы я прысутнічала на паляванні ў «Загон».

Расійская «Ніва» на падвор’і нясмецкага паляўнічага

Сабралося каля 15 паляўнічых. Перад пачаткам палявання быў выкананы абрад: старэйшы паляўнічы, апрануты ў спецыяльную святочную форму, на паляўнічым ражку трубіў марш паляўнічых. Пасля ўдзельнікаў палявання расставілі па сядушках на вышках, астатнія пайшлі ў загон. Загоншчык павінен быць апрануты ў адметную вопратку. У той раз упалявалі каля дваццаці дзікоў. Звычайна мяса дзікоў здаюць на мясабойню. Там яно праходзіць поўны кантроль і далей яго можна купіць па таннай цане. Пасля такога палявання паляўнічыя едуць у кавярню, дзе пачынаюцца звычайныя паляўнічыя прыгоды.

Пасеў сланечніка пасля зімы

Тут можна пачуць пахвалу ў адрас паляўнічага, які добра даглядае свой участак, абмяркоўваюць свае паляўнічыя праблемы. Многія з паляўнічых на паляванне едуць на расійскім аўто «Нива». Спераду да машыны мацуюць лябёдку, ззаду абавязкова ладзяць месца для здабытых трафеяў. У першыя гады пасля Чарнобыля мяса дзікоў знішчалі праз высокую радыяцыю».

 

Уладзімір Амяльчэня

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.