Як інвалід даказаў, што яго незаконна звольнілі з працы

Поддержи

Рубрика : Эксклюзив.

Ігар Талмач – інвалід 3-й групы па зроку. Прапрацаваўшы на прадпрыемстве «Белдзіпрадар» дзесяць гадоў, ён быў раптоўна звольнены. Па меркаванні дырэктара прадпрыемства, інваліднасць перашкаджала Ігару працягваць працаваць на гэтай пасадзе. Аднак МРЭК, а затым і суд вырашылі зусім інакш.

Гісторыя Ігара

У суд Ігар прыйшоў разам з маці Наталляй. Яна – яго законны прадстаўнік у судзе, таксама можа выступаць і прыводзіць доказы. Наталля да нядаўняга выхаду на пенсію працавала намеснікам дырэктара на тым жа прадпрыемстве.

Скончыўшы Каледж бізнесу і права, Ігар прыйшоў працаваць у «Белдзіпрадар» у 2009 годзе на пасаду тэхніка ў аддзел падрыхтоўкі і арганізацыі вытворчасці. Пасля ён завочна скончыў Інстытут правазнаўства, таму быў пераведзены на пасаду інжынера па падрыхтоўцы кадраў аддзела кадравай працы. «У мяне мелася заключэнне МРЭК 2009 года: устаноўлена 3-я група інваліднасці па зроку, супрацьпаказана праца з доўгімі зрокавымі нагрузкамі. Пасля я атрымаў індывідуальную праграму рэабілітацыі», – узгадвае Ігар.

/

У мяне мелася заключэнне МРЭКа 2009 года, устаноўлена 3-я група інваліднасці па зроку, супрацьпаказана праца з доўгімі зрокавымі нагрузкамі, пасля я атрымаў індывідуальную праграму рэабілітацыі», – узгадвае Ігар.

/

Сам хлопец кажа, што нараканняў на яго працу ніколі не было. У хуткім часе ён стаў вядучым інжынерам, атрымаў і Ганаровую грамату дзяржаўнага прадпрыемства «Белдзіпрадар». Аднак усё змянілася тады, калі ў лютым 2019 года прыйшоў новы дырэктар.

Як тлумачыць Наталля, дырэктар патэлефанаваў Ігару і падумаў, што той п’яны: «У майго сына парушана маўленне, а той абвінаваціў яго у нецвярозым стане».

/

Ігар жа кажа, што зрабіў дырэктару заўвагу, што да яго ніхто не размаўляў з ім у такім тоне, на што дырэктар сказаў, што Талмачу не месца ў кадрах.

/

Пасля, па словах Ігара, у аддзеле пачаліся змены: некаторыя працаўнікі былі пераведзены ў іншыя аддзелы, толькі працы менш не станавілася. А ў хуткім часе Ігару паступае прапанова на паніжэнне. Кіраўніцтва прапанавала яму перайсці на пасаду тэхніка, а калі не пагодзіцца, то будзе звольнены.

Далі магчымасць прайсці МРЭК – і звольнілі, не дачакаўшыся вынікаў

Пасля гэтага Ігару, які знаходзіўся ў адпачынку, па пошце даслалі паведамленне, што яму трэба прайсці МРЭК. Ён пайшоў да афтальмолага, і той напісаў яму спіс спецыялістаў, якіх трэба прайсці. «Я выйшаў на працу з адпачынку, і ў мяне адразу запатрабавалі заключэнне МРЭК, –  узгадвае Ігар. – Я сказаў, што ў дадзены момант у мяне яго няма. Тут жа быў складзены акт, і ў той жа дзень я быў звольнены па пункце 2 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у сувязі з тым, што работнік не адпавядае займанай пасадзе». Прычына – наступствы стану здароўя, якія перашкаджаюць працягу дадзенай працы. Але кіраўніцтва, пэўна, забыла, што па такім артыкуле могуць звольніць толькі пасля прадстаўленага заключэння органаў аховы здароўя.

Пасля сям’я падае заяву ў суд на тое, каб Ігара аднавілі на працы. Наталля таксама пісала скаргу і ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У адказе, які атрымала Наталля, дакладна сказана: «Паколькі рашэнне было прынята без адпаведнага медыцынскага заключэння, то ўгледжваецца парушэнне наймальнікам заканадаўства аб працы».

Наталля кажа, што калі яе пасля выклікалі на размову ў Міністэрства, то сказалі наступнае: «Суд павінен быць на баку інваліда, тым больш калі тут стопрацэнтнае парушэнне». Такой высновай міністэрства Наталля апелявала і ў судзе. Аднак пасля першага судовага пасяджэння суддзя не вынесла аніякага рашэння: яна накіравала Ігара на праходжанне МРЭК. «Цяпер мы маем на руках заключэнне, якое кажа пра тое, што мы маглі і можам выконваць абавязкі вядучага інжынера, ёсць праграма рэабілітацыі, якая сведчыць пра тое, што ён можа займацца сваёй працай, – паказвае Наталля мне дакументы. – Але натуральна, што суддзя не мусіла нас туды адпраўляць, яна мусіла ацаніць законнасць звальнення, а яно было незаконнае».

Сам Ігар, канечне, абураецца той сітуацыяй, якая склалася: «Я як прафесійны і кваліфікаваны працаўнік, абаронены законам, апынуўся ў сітуацыі беззаконня. У той час, калі кіраўнік дзяржавы кажа народу і парламенту пра тое, што трэба ствараць умовы для занятасці інвалідаў, дырэктар пазбаўляе мяне працы і выстаўляе на вуліцу. Мне як чалавеку з інваліднасцю і юрысту па сумяшчальніцтве балюча гэта ўсведамляць».

/

Калі працадаўцы засумняваліся ў тым, што Ігар мог выконваць свае абавязкі, то яны павінны былі яго часова адхіліць ад працы або проста не чапаць, дачакацца вынікаў, бо МРЭК заняў у нас два месяцы, і толькі пасля рабіць выснову, што яго можна звольніць па гэтым артыкуле.

/

– Што вы рабілі ўвесь гэты час? – пытаю ў Наталлі і Ігара.

– Мы вось сядзім і чакаем вынікаў. З такім запісам мы проста нікуды не ўладкуемся на працу.

Суд

Спачатку Ігар патрабаваў аднаўлення на працу, але перад другім судовым пасяджэннем яго патрабаванні крыху змяніліся: Ігар ужо патрабаваў прызнаць звальненне незаконным, а значыць – дыскрымінацыю яго як інваліда. Ігар сказаў, што адмовіўся ад патрабаванняў аднаўляць яго на працу таму, што не зможа пасля гэтай гісторыі працаваць у тым калектыве.

«Калі працадаўцы засумняваліся ў тым, што Ігар мог выконваць свае абавязкі, то яны павінны былі яго часова адхіліць ад працы або проста не чапаць, дачакацца вынікаў, бо МРЭК заняў у нас два месяцы, і толькі пасля рабіць выснову, што яго можна звольніць па гэтым артыкуле», – абараняе сына Наталля ў судзе.
«У законе аб ахове працы напісана, што толькі тым работнікам, якія працуюць у шкодных умовах працы, трэба праходзіць медагляды, – казала ў судзе адвакатка «Белдзіпрадара». – Абавязак прадстаўлення медыцынскіх дакументаў ляжыць на работніку. З боку наймальніка былі прыняты намаганні патрабаваць іншага заключэння МРЭК або індывідуальнай праграмы рэабілітацыі, што магло пацвярджаць, што ён адпавядае займанай пасадзе. Але гэта не было зроблена».

– Ці былі на момант звальнення дакументы, якія сведчаць пра тое, што працаўнік па стане здароўя не можа выконваць свае працоўныя абавязкі? – пытае суддзя ў адвакаткі. Апошняя спасылалася толькі на заключэнне МРЭК 2009 года.

Аднак суддзя намагалася атрымаць канкрэтны адказ адвакаткі на яе развагі: «На 1 снежня 2018, калі Талмач быў прыняты на працу, у вас мелася заключэнне МРЭК 2009 года. Ці паслужыла гэта перашкодай для назначэння на пасаду вядучага інжынера? І што змянілася зараз, калі арганізацыя яго звольніла?» Суддзя таксама пацікавілася, чаму Талмача не адхілілі ад працы, калі прапанавалі прайсці МРЭК. Адвакатка адказала, што тады ён быў у адпачынку: «Ён не збіраўся праходзіць МРЭК, мы ж не праваахоўчыя органы, не можам вадзіць яго за руку».

Суддзя запытала, чаму тады яны не прынялі дысцыплінарныя меры ў адносінах да Талмача, калі ён выйшаў з працы і не прынёс заключэнне МРЭК. Юрыст адказала, што яны лаяльна ставяцца да сваіх супрацоўнікаў. І, напэўна, па сваёй лаяльнасці, арганізацыя звольніла Талмача ў той жа дзень…

* * *

Суд прыняў рашэнне аб тым, што дзяржаўнае прадпрыемства «Белдзіпрадар» звольніла Талмача незаконна, і прызначыў да выплаты кампенсацыю маральнай шкоды. Аднак суд не даў прававой адзнакі довадам аб дыскрымінацыі інваліда. З гэтай прычыны Талмач будзе падаваць апеляцыйную скаргу. Магчыма, калі б у нашай краіне ўсё ж такі дзейнічаў закон супраць дыскрымінацыі, то суддзям разбірацца ў такіх справах было б значна лягчэй, а працадаўцы б лішні раз падумалі: ці варта звальняць з працы інваліда без законных на тое падстаў?

 

Вікторыя Чаплева
Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.