У мінскім каледжы электронікі навучаюцца і невідушчыя

Поддержи

Рубрика : Реабилитация.

«У нас у каледжы людзі не ведаюць слова інвалід, у нас усе роўныя», – сказаў дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі Георгій Козел на прэзентацыі гукавых інфарматараў, усталяваных на тэрыторыі ўсяго будынка. За апошнія шаснаццаць гадоў каледж выпусціў каля 600 чалавек з інваліднасцю. А зараз будынак каледжа стаў поўнасцю даступным для невідушчых людзей, пры тым не толькі ў форме безбар’ернага асяроддзя, але і ў форме тэхнічных прылад – некаторыя з іх былі набытыя спецыяльна для невідушчых студэнтаў.

Дагэтуль у каледжы займаліся навучэнцы з праблемамі слыху. Пры каледжы нават функцыянуе тэатральны гурток для навучэнцаў, якія не чуюць.

Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» сумесна з Цэнтрам паспяховага чалавека апошні год актыўна прасоўваюць тэхналогіі і гукавыя інфарматары. 

Кіраўнікі праекта вырашылі абсталяваць каледж электронікі ў Мінску, бо з гэтага года тут стала навучацца 8 невідушчых і слабавідушчых навучэнцаў па спецыяльнасці «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын».

Для забеспячэння даступнага асяродку ў каледжы ўсталявана сістэма «Крокі на гукі», праведзена праца па адаптацыі інфармацыйнай прасторы з выкарыстаннем шрыфту Брайля і тактыльных схем.

Прыйшоў навучаць тэхналогіям навучэнцаў і Аляксандр Севярын, невідушчы праграміст і распрацоўшчык праграм і прылад для невідушчых у Цэнтры паспяховага чалавека.

Усталяванне інфарматараў і адаптацыя вучэбнай прасторы была б немагчымая без супрацоўніцтва Цэнтра паспяховага чалавека з Амбасадай ЗША ў Беларусі. Яны маюць сумесны праект «Больш свабоды: навігацыйныя сістэма для людзей з інваліднасцю па зроку».

Джэніфер Мур, павераная ў справах ЗША ў Беларусі, была вельмі расчулена тым, што пабачыла ў каледжы электронікі: працоўныя інфарматары, камп’ютарныя класы, абсталяваныя спецыяльнымі прыладамі для невідушчых, тактыльныя таблічкі, прынтар, які можа звычайны тэкст з флэшкі раздрукаваць шрыфтам Брайля… Джэніфер хадзіла і на кожнае ўбачанае толькі казала: «Wow!»

«Я вельмі шчаслівая, што Беларусь пакрочыла наперад у накірунку людзей з інваліднасцю. У ЗША ў такім выпадку кажуць, што або ты становішся часткай праблемы, або часткай рашэння. Я вельмі рада, што мы сталі часткай рашэння».

Міхаіл Антоненка, кіраўнік Цэнтра паспяховага чалавека, вельмі ўсцешаны, што навігацыйную сістэму падтрымлівае ўсё больш дзяржаўных устаноў. «Многія паліклінікі пагадзіліся ўсталёўваць інфарматары за свой кошт», – завярае Міхаіл.

З ужываннем гукавой навігацыйнай сістэмы «Крокi на Гукi», якая працуе сумесна з прыладай «BuzzPoint», навучэнцы змогуць самастойна заходзіць у будынак каледжа і перасоўвацца па ім. Мінскі каледж электронікі зараз – гэта яскравы прыклад выконвання артыкулаў Канстытуцыі на практыцы: кожны грамадзянін Беларусі мае права на адукацыю.

 

Вікторыя ЧАПЛЕВА 
Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.