«Чэрвеньскія сустрэчы». Мастакі, спевакі і майстры сустрэліся ў Астрашыцкім гарадку

Поддержи

Рубрика : Культура.

Другі фестываль творчасці «Чэрвеньскія сустрэчы», які ладзіць Мінская абласная арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў, прайшоў 20 чэрвеня. Сёлета ад святочнай атмасферы можна было атрымаць асалоду на прыродзе, бо мерапрыемства прайшло ў Астрашыцкім гарадку Мінскай вобласці.

Члены журы: Таццяна Кульчы, Жанна Бранавіцкая, Ірына Карнаухава, Ігар Сарокін, Ганна Гарчакова

Пасля такіх мерапрыемстваў заўсёды становіцца добра на душы. Бо «Чэрвеньскія сустрэчы» – сапраўды сустрэчы, найперш, сяброў.

Сцэнар сёлетняга канцэрта падрыхтавалі прадстаўніцы Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Ала Янская і Марына Халецкая. Мала таго, што яны занялі першае месца ў намінацыі «Дуэты» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», яны яшчэ і падрыхтавалі цёплы сцэнар мерапрыемства і былі яго вядучымі.

Марына Халецкая і Ала Янская, пераможцы фестывалю

Людміла Калмыкова

Людміла Калмыкова, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, пераканана, што гэты фестываль нельга назваць фестывалем людзей з абмежаванымі магчымасцямі: «Я ўжо шмат гадоў у таварыстве, шмат бачыла, шмат дзе прымала ўдзел. І не скажаш, што гэтыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У гэтае мерапрыемства ўкладзена душа. Не было б душы – не атрымалася б такога цёплага фестывалю».

Ганна Гарчакова

Ганна Гарчакова, старшыня праўлення Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, сказала, што «арганізоўваць «Чэрвеньскія сустрэчы» – маё самае вялікае задавальненне».

У намінацыі «Мастацкае чытанне» першае месца заняла Вольга Смалькова з Пухавіцкай раённай арганізацыі з вершам «Навучы мяне жыць». У намінацыі «Народны вакал» перамог Барыс Юшка з Нясвіжскай раённай арганізацыі з песняй «Казаў бацька».

Уладзіслаў Шпакоўскі

У намінацыі «Эстрадны вакал» перамог Уладзіслаў Рэут з Валожынскай раённай арганізацыі з песняй «Звездный дождь». З аўтарскай песняй перамог Уладзіслаў Шпакоўскі з Барысаўскай раённай арганізацыі.

Юлія Доўнар

У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» перамагла Ніна Кахановіч са Старадарожскай раённай арганізацыі. Першае месца ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве заняла Юлія Доўнар з Дзяржынскай раённай арганізацыі. Юля ўдзельнічала ў конкурсе першы раз, але яе працы адразу прыцягнулі ўвагу. Яна вышывае гладдзю вядомыя карціны.

Творчы калектыў з Нясвіжа

Напрыканцы фестывальнага дня быў канцэрт удзельніка гурта «Новы Іерусалім» Ігара Сарокіна і кіраўніцы гурта «Надзея» Жанны Бранавіцкай.

 

Вікторыя ЧАПЛЕВА,

фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.