Паралізаваная прафэсарка напісала 16 кніг пра музычную культуру Беларусі

Поддержи

Рубрика : Общество.

У менскую кнігарню «Акадэмкніга» паступіла кніга прафэсара Вольгі Дадзіёмавай «Музыкальная культура Беларуси: историческая судьба и творческие связи». Гэта яе шаснаццатая кніга, зь якіх чатырнаццаць выйшлі па-беларуску. Цяжкая хвароба прыкавала 63-гадовую былую загадчыцу катэдры беларускай музыкі Акадэміі музыкі, доктара мастацтвазнаўства, прафэсара Вольгу Дадзіёмаву да ложка, перадае svaboda.org.

У прафэсаркі працуе толькі адно вока і адна рука, якой яна трымае аловак. Вольга Дадзіёмава піша новую кнігу начамі, калі яна найбольш цярпіць ад боляў. Пісаньне дапамагае змагацца з болем. Выданьне новай кнігі Вольгі Дадзіёмавай прафінансаваў Юры Зісер, які часткова аплачвае яе лячэньне.

Вольга Дадзіёмава да хваробы

«У абставінах поўнага паралюшу — у мяне працуе толькі адна рука і адно вока − я цярплю яшчэ і жудасныя болі. Лекары з госьпісу прапануюць мне марфіны, але я адмаўляюся. І вось у такіх умовах Госпад дапамог гэтую працу распачаць і завяршыць у асноўных намерах. Гэта значыць, давесьці пэўныя канцэпцыі да завяршальнага стану. Але, разам з тым, я не лічу, што задача цалкам выкананая, таму што мне не ўдалося асьвятліць многія пытаньні, зьвязаныя зь дзейнасьцю пэўных асобаў і з пэўнымі акалічнасьцямі ў гісторыі беларускай культуры. І гэта тыя пытаньні, якія, я спадзяюся − утопія, канечне! − але вельмі спадзяюся асьвятліць у наступнай працы», − гаворыць Вольга Дадзіёмава.

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.