Бацька з Мінску шукае для сваёй дачкі з асаблівасцямі будучых беларускамоўных аднакласнікаў

Поддержи

На старонцы ў сацыяльных сетках Віктар Малышчыц з Мінску шукае для сваёй дачкі з асаблівасцямі тых, хто хацеў бы вучыцца разам з ёй у адным беларускамоўным класе.

Ганна ў наступным годзе ідзе ў другі клас (ці ў першы клас на другі год навучання). У яе ДЦП і некаторыя асаблівасці. Гэты год яна вучылася дома, але ў наступным годзе бацька жадае аддаць яе вучыцца ў клас з поўнай інтэграцыяй. Гэта калі тры-чатыры чалавекі з падобнымі дыягназамі і навучальнымі праграмамі вучацца разам.

 Беларускамоўных інтэграваных класаў у Мінску няма і ніколі не было, але праграмы і некаторыя падручнікі па-беларуску ўсё ж-такі існуюць. Тэарэтычна стварыць такі клас можна, але патрэбна знайсці хаця б пару такіх жа беларускамоўных дзетак з падобнай сітуацыяй, якія хочуць пайсці ў другі клас.

У Ганны лёгкая інтэлектуальная недастатковасць з парушэннем апорна-рухальнага апарата. Вучылася дзяўчынка па праграме першага аддзялення дапаможнай школы.

Па ўсіх пытаннях пішыце на старонцы Віктара Малышчыца ў Facebook.

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.