«Беларускі Нік Вуйчыч» Сяргей Сапоненка правёў творчую сустрэчу ў Мінску

Поддержи

Рубрика : Общество.

У Мінску адбылася творчая сустрэча з Сяргеем Сапоненка, паралізаваным з дзяцінства паэтам і вернікам. Сяргей родам з Гомеля, а зараз жыве ў амерыканскім Сакрамента. Ён прыехаў на некалькі тыдняў у Беларусь, каб наведаць розныя інтэрнаты, прытулкі, адукацыйныя ўстановы з мэтай матываваць людзей і дапамагчы ім паверыць у Бога і сябе.

У Мінск прыехалі прыхільнікі творчасці Сяргея з Архангельска, якія чыталі яго вершы і спявалі песні. Аднойчы яны проста пабачылі творы Сяргея ў інтэрнэце і вырашылі на яго словы складаць спевы. З сустрэчы мы ўсе даведаліся намнога больш інфармацыі пра жыццё Сяргея, чым праз інтэрнэт.

Сяргей атрымаў цяжкую родавую траўму, нарадзіўся памерлым, і толькі праз 40 хвілін пасля нараджэння ажыў. Дыягназ – ДЦП. Дактары прапаноўвалі  бацькам адмовіцца ад цяжкага дзіцяці, але яны забралі яго да сябе. Маўленне, рухі ног, рук і тулава ў Сяргея абцяжараныя.
Вучыўся Сяргей у спецыялізаваным інтэрнаце. “Там быў высокі плот, – узгвадвае Сяргей, –  каб мы не збеглі, нібыта мы маглі фізічна гэта зрабіць… А калі я выходзіў за сцены інтэрната, то бачыў і чуў кпіны ў свой адрас”.

У 22 гады Сяргей зноўку быў вельмі блізкі да смерці. Была зіма. Хлопец захацеў прагуляцца. І яго каляска перавярнулася, ён упаў тварам у снег. На марозе Сяргей праляжаў шмат гадзін, пакуль яго не знайшлі… Пасля гэтага Сяргей паабяцаў сам сабе аддаць уласнае жыццё на служэнне Богу і людзям.

Бацька змайстраваў яму адмысловы абруч для галавы з «клювам» з дроту, якім Сяргей змог працаваць за камп’ютарам, чытаць і запісваць свае вершы. Кожны чалавек марыць. Марыў і Сяргей… пра каханне. Ен спісаўся праз інтэрнэт з Тамарай, якая даглядала дачушку з інваліднасцю – і пераехаў да яе ў ЗША. Напэўна, гэта быў самы балючы і рашучы крок для Сяргея. “Ці маю я права, як мужчына, закінуць сябе на яе плечы?”. Але рызыкнуў і пераехаў. А ў 2012 годзе ў іх здарыўся сапраўдны цуд – нарадзілася дачка Даніэла. Здаровая.

Сёння Сяргей Сапоненка вядзе міжнароднае служэнне: выдадзены кнігі яго вершаў, на іх напісана больш за 300 спеваў, апублікаваны шэраг матывацыйных кліпаў. Ён гандлюе кнігамі і дыскамі. Робіць усё, што можа. І грошы ахвяруе беларускім інтэрнатам.

– Ці хочаце вярнуцца ў Беларусь? – запытала я Сяргея пасля мерапрыемства.

– Не, – шчыра адказаў ён. – Клімат у Каліфорніі для маёй хваробы намнога больш прыдатны, чым тут. Маё здароўе палепшылася. І там зручней перасоўвацца на вазку.

На самой справе, грошаў у Фондзе, які стварыў мужчына, не так шмат. З Сяргеем прыляцеў толькі адзін суправаджаючы – Аляксей. «Беларусь зусім не адаптавана для людзей на вазках», – дзеліцца Аляксей. – Паўсюль прыходзіцца падымаць Сяргея, несці на руках. Аднаму чалавеку на працягу месяца паездак гэта вельмі цяжка здзейсніць. Але на большае ў нас няма магчымасцяў”.

У Сяргея запланаваны цэлы тур па беларускіх гарадах. З сабой ён вязе падарункі для дзіцячых дамоў, школ, і навучальных ўстаноў для студэнтаў, і калоній, і дамоў-інтэрнатоў…

Прыпыніцца на некалькі дзён Сяргей і ў родным Гомелі, дзе яго будзе чакаць мама, дзякуючы мужнасці якой Сяргей не толькі выжыў, але і стаў паэтам-мецэнатам.

Вікторыя ЧАПЛЕВА 
Фота аўтара

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.