«Беларускі Нік Вуйчыч» Сяргей Сапоненка зладзіць творчую сустрэчу ў Мінску

Поддержи

Рубрика : Новости.

У Мінску 7 мая адбудзецца творчая сустрэча з Сяргеем Сапоненка. Паралізаваны беларус прыляціць з ЗША, каб сабраныя ў Штатах грошы раздаць дзіцячым прытулкам і інтэрнатам.

Матывацыйны спікер, заснавальнік фонду “Сіла ў немачы”. Нарадзіўся ён у Гомелі з цяжкай формай дзіцячага цэрэбральнага паралічу. Вучыўся Сяргей у спецыялізаваным інтэрнаце. Цяпер у гэты інтэрнат штогод ён прылятае з ЗША – возіць дапамогу дзецям. У ЗША ён ажаніўся з Тамарай. У іх нарадзілася дачка Даніэла.

Схільнасць да творчасці ў Сяргея была даўно. А ў 1996 годзе ў яго з’явіўся камп’ютар. Тата зрабіў для Сяргея прыладу: на галаву надзяваўся абруч, да яго прычаплялася металічная дуга – і так ён набіраў вершы на камп’ютар, як толькі да яго прыходзіла натхненне. З дапамогай гэтай прылады, якую Сяргей называе «дзюбай», ён выдаў з дзясятак зборнікаў вершаў. З дапамогай гэтай прылады Сяргей кантактуе праз сацыяльныя сеткі з сябрамі. Ён так і кажа: “я не пішу, а наклёўваю”.

У 2017 годзе Сяргей стварыў фонд «Сіла ў немачы» і пачаў дапамагаць землякам. Як збіраюцца грошы? Песні на яго вершы выконваюцца на дабрачынных кірмашах і канцэртах у цэрквах ЗША і Нямеччыны. Людзі набываюць кнігі і дыскі Сяргея. Усе сродкі ідуць у фонд, а затым – у Беларусь.

На сустрэчы ў Мінску, якую ладзіць газета “Вместе!” Сяргей распавядзе пра свой няпросты шлях, творчасць і веру ў Бога, якая ратавала яго ад смерці.

Творчы вечар адбудзецца 7 мая а 18 у гатэлі “Манастырскі” (вуліца Кірыла і Мефодзія, 6). Уваход вольны. Тэлефон для даведак – +375292115725 (Вікторыя).

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.