Бясплатная экскурсія з удзелам тэатральнай трупы для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Мінску

Поддержи

Рубрика : Культура.

У межах міжнароднага штогадовага фестывалю «Фэст экскурсаводаў» у Мінску, пройдзе экскурсія для людзей з інваліднасцю. Фестываль прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА.

Павел Булаты, кандыдат гістарычных навук, экскурсавод, правядзе бясплатную экскурсію «Шпацыр па шляхецкім Менску», якая будзе аздоблена анімацыйнымі пастаноўкамі, падрыхтаванымі тэатрам «Жывое слова».

Экскурсія адбудзецца 13 красавіка (субота) а 15 гадзіне. Збор – на агляднай пляцоўцы каля Кафедральнага сабору на Нямізе.

Экскурсія не прадугледжвае папярэдняй рэгістрацыі.

Тэлефон для сувязі: +375295760386 (Павел).

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.