Удзельнікаў мінскага хору «МАПІД» старасць дома не застане

Поддержи

Рубрика : Культура.

Наша чытачка і ўдзельніца хору пры доме культуры ААТ «МАПІД» Валянціна Шаўчэнка напісала ліст ў рэдакцыю пра свае ўражанні ад юбілейнага выступу хору.

Хор быў арганізаваны пры доме культуры ААТ «МАПІД» у 1998 годзе. Мянялася кіраўніцтва хору, мяняліся яго ўдзельнікі. Першым заснавальнікам хору быў Генадзь Мішкін. Ён працаваў з 1998 па 2001 год. З 2001 па 2009 – Людміла Пашчанка. А сёння з намі працуе і кіруе намі лаўрэат міжнародных конкурсаў Мікалай Аляксандравіч Кашура і малады і не менш таленавіты Артур Усаў.

Заснавальнікамі хору былі Мікалай Мацкевіч, Зінара Вышынская і ўдзельніца ВАВ Валянціна Смірнова. Паступова хор рос і на сёння ў ім – 36 чалавек. Шмат разоў мы выступалі ў шпіталі ў Бараўлянах, у Батанічным садзе, на пратэзным заводзе, ездзілі на дажынкі. А ў Палацы ветэранаў наш хор з песняй «Хлеб всему голова» ўзяў гран-пры. Я лічу, што гэты хор – гонар Фрунзенскага раёна, які заўжды зрывае апладысменты і крыкі «брава». У шпіталі ў Бараўлянах нас здымала тэлебачанне. Шмат хто тэлефанаваў і казаў, якія мы малайцы.

І вось, 20 гадоў хору… Поўная зала гледачоў, усе чакаюць канцэрта. Пры выкананні першай песні ўжо нехта крычыць «малайцы», «брава». Былі атрыманы віншаванні ад гледачоў. Пасля юбілею канцэрта зала не апусцела, а наадварот, гледачы дзякавалі. А мне вельмі захацелася прапусціць словы і эмоцыі праз газету «Вместе!».

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.