З’яднаныя ніцямі паэзіі і музыкі. У Мінску прайшла творчая імпрэза

Поддержи

Рубрика : Культура.

Як жа хочацца доўгай і пахмурнай зімой хутчэй дачакацца вясны, дачакацца сапраўднага цяпла і сонейка! І як жа ў такія дні хочацца спяваць песні пра абнаўленне прыроды (найперш вяснянкі), пра любоў і каханне, а таксама ўголас чытаць прысвечаныя сваякам, сябрам і каханым вершы. І вось такую цудоўную магчымасць публічна паспяваць і пачытаць свае лепшыя вершаваныя творы мелі напрадвесні, 26 лютага, як ужо даволі масцітыя творчыя асобы, так і паэты-пачаткоўцы. Усіх іх у мінскай гарадской бібліятэцы №5 сабрала сапраўднае паэтычна-музычнае свята, якое мела прыгожую назву «Ніці нашай памяці».

Арганізатарамі гэтай імпрэзы выступілі Мінская гарадская арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў (яе старшыня – Людміла Цімафееўна Калмыкова) і паэтычная студыя пры ёй (кіраўнік – аўтар гэтых радкоў), а таксама вышэйназваная бібліятэка ў асобе яе загадчыцы Алёны Паўлаўны Калейнік.

Тэматыка літаратурных і музычных твораў была самая разнастайная – памяць, каханне, самота, бацькоўскі край, вайна, вясна, родная мова. Распачалі мерапрыемства дзве шаноўныя госці – адораная паэтэса-бард, дызайнер, культуролаг Алена Свечнікава і самабытная паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза журналістаў Беларусі Таіса Трафімава.

Першая з іх пранікнёна выконвала свае лірычныя песні і кранальныя вершы, а другая па-акцёрску выразна і ўзнёсла чытала свае вершаваныя творы. А ўслед за імі вельмі хораша і годна выступілі як ужо сталыя аўтары Марыя Паўлюкевіч, Вольга Чубарава, так і больш маладыя Наталля Казакевіч, Міхаіл Піліпец, Дзмітрый Валынец, Андрэй Вадзецкі і інш.

Кожны з іх натхнёна дзяліўся з зацікаўленымі слухачамі ўласнымі, народжанымі ў творчых пакутах невясёлымі вершамі. Прычым было заўважна, наколькі выступоўцы стараюцца паўней і глыбей, як кажуць, «излить душу» і разам з тым данесці да слухачоў свае разнастайныя эмоцыі і пачуцці (сум, радасць, самота, адчай, надзея, вера, любоў і інш.).  А ў цэлым удзельнікі імпрэзы, якая прайшла ў цёплай сяброўскай і па-хатняму ўтульнай атмасферы, атрымалі ад яе заўважнае духоўнае і эстэтычна-інтэлектуальнае задавальненне.

Падчас вечарыны мне ў нейкі момент нават падалося, што практычна ўсе прысутныя творцы нібы аказаліся з’яднанымі нябачнымі ніцямі паэзіі і музыкі, даверу і ўзаемапавагі, што ў сваю чаргу рабіла агучаныя вершы і песні яшчэ больш узнёслымі, настраёвымі і кранальнымі. Вось якая магутная сіла паэтычнага і музычнага мастацтваў, якая неверагодная моц шчыра прамоўленых і  праспяваных слоў!

Эдуард  ДУБЯНЕЦКІ ,

кіраўнік паэтычнай  студыі пры БелТІ,

сябра Саюза  беларускіх пісьменнікаў

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.