Хто мы і адкуль родам? Свята фальклору прайшло ў Рэчыцы

Рубрики: Культура.

Прыгожы наш Рэчыцкі край. Славіцца ён не толькі сваімі цудоўнымі лясами, рэкамі, ціхімі рачулкамі, маляўнічымі азёрамі. Не меншы гонар нашага краю – людзі, якія берагуць і памнажаюць культурныя здабыткі продкаў, сябруюць з песняй. Прыклад таму – свята фальклору, арганізаванае мастацкім кіраўніком Рэчыцкага гарадскога палацу культуры Людмілай Грызуновай з удзелам клубаў «Здравіца» і «Жывіца» на чарговым пасяджэнні, якое аб’яднала некалькі пакаленняў і яшчэ раз нагадала, хто мы і адкуль родам.

Акцэнт быў зроблены на беларускія народныя песні, якія спявалі нашы бабулі і матулі. Пасяджэнне яшчэ не пачалося, а ўсе ўдзельнікі нібы перанесліся ў мінулае. Асаблівы народны каларыт стваралі з густам падабраныя дэкарацыі –сцэна была ўпрыгожаная цудоўнымі вырабамі, якімі карысталіся нашы продкі.

Гэта цудоўна, што наш імклівы час не загасіў у людзях іскрынку светлай любові да песні, жаданне прыносіць радасць, радавацца і радаваць іншых, адраджаць каштоўны нацыянальны скарб. Заўсёды, калі бываю на такіх мерапрыемствах, адчуваю лёгкасць, акрыленасць, а на душы становіцца добра і спакойна. Чаму так адбываецца? Таму, што адкрыць свае сэрцы могуць толькі добрыя, шчырыя, душэўныя людзі, чулыя і з вялікім цярпеннем. Тут, дзе шануюць нацыянальную культуру, з’яўляюцца сапраўдныя куточкі цяпла, чысціні і дабрыні, і хочацца, каб так было паўсюль. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, культурную спадчыну свайго народа, гераічнае мінулае сваёй краіны, бо гэта нашы карані, нашы вытокі. Менавіта гэта і данеслі да гледачоў удзельнікі свята.

Самадзейныя артысты былі ў прыгожых нацыянальных строях, яны з радасцю дарылі гасцям музычныя нумары, цеплыню і шчырасць сваіх сэрцаў!

Любоў ГАЎРОН,

старшыня аматарскага

аб’яднання народнай песні «Здравица»

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.