Вялікія маленькія няшчасці патрэбны для шчасця

Поддержи

Рубрика : Блоги.

Перыяд заканчэння Старога года і пераход у Новы год – гэта заўжды натхняльны і важны этап. Можна суцішыцца, пераасэнсаваць і самае галоўнае – пабудаваць новыя планы.

Кажуць, што ў Новы год трэба ўваходзіць з радасцю і надзеяй. Але часта бывае і так, што ўваходзіш у яго, хутчэй, са страхам, бо не бачыш канца ўласным выпрабаванням.

Са страхам і я ўвайшла ў 2018 год, не верыўшы, што жыццё зможа зрабіць мне падарунак. Не магу сказаць, што гэты год быў для мяне простым і светлым. Зусім наадварот, ён стаўся для мяне скарбніцай выпрабаваняў. А я добра памятаю, калі мы святкавалі яго з сябрамі, то марылі пра тое, што менавіта ў гэтым годзе скончацца ўсе выпрабаванні… І ніхто не ведаў тады, што год прынясе ўсім нам іх яшчэ больш.

Але сёння, разважаючы і аналізуючы, думаю, што, калі б не тыя выпрабаванні, я б не набыла тое шчасце, якое маю зараз – шчасце быць у пакліканні, быць у плыні, якая нясе цябе сама. І самае галоўнае – я б не атрымала ацаленне ўласнага сэрца без яго пераплаўкі.

Адзін з маіх улюбёных паэтаў Ян Твардоўскі пісаў, што вялікія маленькія няшчасці патрэбны для шчасця. Бо калі вялікае, утульнае і цёплае шчасце сустракае цябе, то ўсе тыя, здавалася б, гіганцкія няшчасці раптам раствараюцца ў гэтым сасудзе былых выпрабаванняў.

На самой справе, шчасце – унутры нас. І ўсе гэтыя маленькія вялікія няшчасці патрэбны толькі для аднаго: каб мы адкрылі ў сабе гэтую крыніцу незгасальнай цеплыні і любові, якая і ёсць самым велізарным шчасцем у жыцці.

Вікторыя ЧАПЛЕВА

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.