Святочныя крокі юбілею адбыліся ў таварыстве інвалідаў Пінска

Рубрики: Новости.

30-годдзе адсвяткавала Пінская раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў.

Уступ да гэтага свята быў зроблены ансамблем народнай песні «Маладзіцы» Парахонскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, дзе кіраўніком з’яўляецца Аляксандр Галавач. Гэта было выкананне песні «Родному БелОИ» на словы старшыні пярвічнай арганізацыі Міхаіла Башчука і музыку акампаніятара народнага ансамбля «Маладзіцы» Ігара Караткевіча.

Дарэчы, гэты калектыў, дзякуючы высокаму ўзроўню яго выканаўцаў, мастацкаму кіраўніку гэтага калектыву і арыгінальнасці вядучай Вольгі Галавач, упрыгожыў той святочны дзень.

З дакладам перад удзельнікамі свята выступіў старшыня Пінскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Аркадзь Паляйчук, які зрабіў кароткі экскурс у гісторыю стварэння БелТІ і, у прыватнасці, Пінскай раённай арганізацыі.

Пінская раённая арганізацыя была створана 15 снежня 1988 года. Арганізатарамі яе былі Лідзія Сматрова, загадчыца аддзела сацыяльнага забяспячэння, старшыня ветэранскай арганізацыі Пётр Журкоў ды іншыя.

Першым старшынёй таварыства быў выбраны Іван Відзяла, яго намеснікам – Міхаіл Юнчык.

Зараз у раённай арганізацыі 1150 членаў, створаны 24 пярвічныя арганізацыі пры сельвыканкамах і адна – пры праўленні Пінскай ГА “БелТІ”.

Прадстаўнікі Пінскай раённай арганізацыі БелТІ ужо на працягу 10 гадоў з’яўляюцца ўдзельнікамі абласнога фестывалю «Вместе мы сильнее!», тройчы ўдзельнічалі ў Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў, які ў дні Славянскага базару штогод праходзіць у Віцебску.

Работа арганізацыі ажыццяўляецца згодна са Статутам БелТІ і дырэктыўнымі ўказаннямі вышэйшых падраздзяленняў БелТІ. Але дзейнасць праўлення была б немагчымай без работы на месцах пярвічных арганізацый. Праўленне і старшыні пярвічных арганізацый цесна ўзаемадзейнічаюць з мясцовымі органамі ўлады. Хочацца ад душы выказаць словы падзякі старшыням пярвічак. Гэта старшыня Барычавіцкай пярвічнай арганізацыі Н. Раманчук, Пінкавіцкай – В. Кісель, Хойнаўскай – Н. Бабіч, Бабрыкоўскай – М. Палавінкін, Парахонскай – Т. Мурашкевіч, Валішчанскай – Т.  Цэван, Загародскай – В. Рэбкавец, Дубайскай – Р. Красько, Малоткавіцкай – В. Талкавец, Аснежыцкай – Д. Нарывончык, Лышчанскай – Ж.  Лебядзеўская, Пінскай – М.  Башчук ды інш.

Добрыя словы і пажаданні ў адрас арганізацыі-юбіляра і яе членаў у сваіх выступленнях выказалі ганаровыя госці свята – начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Пінскага райвыканкама В. Агіевіч, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК, старшыня РА РГА «Белая Русь» Р. Прыгодзіч, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы М. Заранка. Яны ж уручылі многім удзельнікам свята граматы, падарункі, пісьмы падзякі.

Скарбонка ўзнагарод кіраўніка гэтай арганізацыі Аркадзя Палейчука папоўнілася ганаровымі граматамі Брэсцкай АА ГА «БелТІ» і Пінскага раённага Савета дэпутатаў.

У заключэнне свята зноў гучала ўрачыстая песня «Родному БелОИ».

 

Вольга РЭБКАВЕЦ,

загадчык аддзела ТЦСАН Пінскага раёна

 

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.