Зорны паштальён пажадаў усім пачаць Новы год з ровара

Поддержи

Рубрика : Общество.

Антон Макаранка – пазітыўны хлопец, які штодня разносіць пошту ў адным з раёнаў Мінску. А нядаўна Антон праславіўся на ўсю краіну. Зняўся ў навагоднім роліку для «Віталюра». Памятаеце, гномік вылазіць са скрыні з падарункамі і дорыць цуды. Мы вычапілі Антона напрацягу працоўнага дня, каб ён падзяліўся сваім радасным пераднавагоднім настроем з чытачамі газеты «Вместе!».

З Антонам мы дамовіліся сустрэцца каля аднаго з дамоў, дзе ён разносіць газеты і карэспандэнцыю. Я прыйшла ў прызначаны час, стаю, чакаю. І нарэшце – да мяне пад’язджае Антон… з вялікай торбай і на ровары! Праехаў міма мяне, не прыпыняючыся, з усмешкай на ўвесь твар і вокрычам «За мной! Мяне чакаюць кліенты! А рух –гэта жыццё!».

Паштальёнам Антон працуе каля сямі гадоў. Пешшу ён ніколі не ходзіць, толькі на ровары. «Дэвіз «Белпошты» – «Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць», – захоплена распавядае Антон. – І я намагаюся яму адпавядаць. Паштальёнаў не хапае. А мне падабаецца, што на веліку можна ездзіць у любое надвор’е і аператыўна дастаўляць пошту. Мяне пазнаюць адрасаты і хочуць хутчэй атрымаць ліст, часопіс, газету. Пошта была, ёсць і будзе. Гэта мой дэвіз».

Антон вельмі шчаслівы з таго, што яго запрасілі прыняць удзел у здымках відэа для Віталюра. «Улічваючы той факт, што я стаў больш вядомым, на мяне сталі выходзіць і запрашаць да ўдзелу ў розных праектах. І гэта вельмі здорава! Я гэтым ганаруся. Але рэч ідзе не пра пыху, а пра ўласнае самазацверджанне. Для мяне гэта важна. І такія рэчы, як здымкі, падымаюць мне настрой».

Перадсвяточны настрой Антону злавіць досыць цяжка праз вельмі насычаны штодзённы рытм. «А я, як і любы хлапчаня, спадзяюся на цуды», – жартуе Антон. Нягледзячы на праблемы, Антон намагаецца трымаць уласны настрой заўсёды ў тонусе, усміхацца і радваць іншых.

Антон павіншаваў чытачоў і калектыў рэдакцыі газеты «Вместе!»: «Жадаю вам усім здароўя, аптымізму і… пачаць Новы год з…ровару! Гэта экалагічна, эканамічна і заўжды падымае настрой!».

Вікторыя ЧАПЛЕВА

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.