Паяднаныя «Рыфмамі». Паэтычная вечарына адбылася ў Менску на форуме «Універсальнае асяроддзе»

Поддержи

Рубрика : Культура.

Усім нам патрэбныя святы. Можна доўга цягнуць лямку будзённага жыцця, але ў пэўны момант кажаш сабе: стоп. Душа патрабуе свята! Свята, пасля якога лягчэй будзе дыхацца і прасцей стануць пераадольвацца неспадзяванкі лёсу. Такое свята ладзіла днямі рэдакцыя газеты «Вместе!». Нагода для яго была значная – Міжнародны дзень інвалідаў і форум «Універсальнае асяроддзе» ў выставачным комплексе «БелЭкспа». Іскрынкаю гэтага мерапрыемства сталі вершы, што гучалі ў выкананні саміх аўтараў – паэтаў з інваліднасцю і чытачоў нашай газеты.

Паэтычная вечарына нездарма мела назву «Разам з “Рыфмамі”». На пачатку сустрэчы паэт Фёдар Баравы, без творчай дапамогі якога не абыходзіцца бадай што ніводнае арганізаване нашай рэдакцыяй свята, яшчэ раз узгадаў выдадзены летась газетай «Вместе!» зборнік «Рыфмы». Гэтая невялікая кніжачка стала значнай падзеяй і для нашага выдання, і для нашых чытачоў – аўтараў зборніка. Праўда, запланаваны як першы выпуск, гэты зборнік застаецца пакуль што не толькі першым, але і адзіным. Не буду рабіць таямніцы: супрацоўнікам газеты нярэдка задаюць пытанне, ці будзе зборнік мець працяг і калі яго можна чакаць, як стаць адным з аўтараў зборніка… Рэдакцыя (як, думаю, і нашыя аўтары-паэты) не губляе надзеі, што кола сяброў і падпісчыкаў выдання будзе шырыцца, а значыць, з’явяцца і фінансавыя магчымасці для выдання яшчэ адной кнігі.

Сваімі вершамі падзяліўся сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Эдуард Дубянецкі:

Нябачны, чуеш, памажы

знайсці прасветлы шлях,

і ўбачыць выйсце з кола тлуму

наяве, а не ў снах…

Узнёсла і пранікнёна гучалі радкі, прачытаныя Ганнай Прыёмка:

Малюся ўсім святым свету,

Каб мір на Зямлі працвітаў…

Не ўсе паэты змаглі наведаць чытанні, але, думаецца, душою яны былі з намі. Душою і вершамі таксама – таму што творы Вольгі Крываносавай зачытала вядучая імпрэзы Вольга Багушынская. Не магу не працытаваць, хаця б часткова, гэтыя надзвычай добрыя вершаваныя радкі:

На свете стало мало доброты,

И потому так ценен каждый взгляд,

В котором видишь пониманье ты

И чувствуешь, что кто-то тебе рад. <…>

Да, в нашем мире есть и ложь, и зло,

Но жизнь ценна, поверьте мне, не этим.

И мне, скажу вам, очень повезло,

Когда вниманьем кто-то вам ответил.

Уладзімір Рудаў, яшчэ адзін з аўтараў зборніка, хаця і прысутнічаў на сустрэчы, але свае вершы прачытаць не мог. Аднак яны таксама гучалі! Напрыклад, такія:

Душа вернется после смерти

И вознесется в небеса.

Не сомневайтесь и поверьте:

Она творит там чудеса…

Шаноўнай госцяй сустрэчы стала паэтка Зоя Кулік – аўтар гімна Беларускага таварыства інвалідаў, дзе ёсць, напрыклад, такія словы:

Мужество душ нас в ряды сплотило,

Нас – миллионы, вместе мы – сила!

Таксама паэтка прачытала верш, радкі якога, упэўненая, ляглі на душу не толькі мне:

Мова мая беларуская!

Ты не польская, не французская,

Мова матчына і дзядулева,

Ды цябе мала чуем мы. <…>

Колькі б моваў у жыцці я ні знала –

Ты адна мяне калыхала,

Мова бацькава і матуліна,

Маё сэрца табою затулена.

На сустрэчы гучалі вершы Марыі Паўлюкевіч, Рыгора Бяспалага, Дзмітрыя Валынца, Андрэя Вадзецкага – мяркую, гэтыя імёны знаёмыя нашым сталым чытачам. Слова ўзяла і пастаянная аўтарка газеты «Вместе!» Валянціна Быстрымовіч. Напрыканцы ж імпрэзы свае вершы мог прачытаць кожны, хто меў жаданне, і прыемна было бачыць, з якім энтузіязмам паставіліся да гэтага прысутныя! Знайшлося-такі некалькі ахвочых, якія падзяліліся са слухачамі ўласнымі вершаванымі радкамі. Адзін з іх сціпла не назваў сябе, але раскрыю інтрыгу: гэта быў дырэктар Баранавіцкага філіяла РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны ўзнаўленчы цэнтр» Юрый Мазалевіч. Цяпер жа, спадзяемся, у «Паэтычным куфэрку» нашага выдання з’явіцца яшчэ адзін варты аўтар, які піша на прыгожай беларускай мове.

Зрэшты, а можа, і не адзін? Надзвычай прыемна было, калі пад час усіх трох дзён выстаўкі да супрацоўнікаў рэдакцыі падыходзілі яшчэ незнаёмыя людзі і казалі, што яны таксама пішуць вершы, пыталіся, ці можна даслаць іх у газету. Канешне, можна! Чакаем вашых лістоў і вас асабіста – калі будзе магчымасць занесці свае вершы ў рэдакцыю ўласнаручна. Давайце будзем разам рабіць нашую з вамі газету яшчэ цікавейшай, больш змястоўнай – і больш паэтычнай. Бо што ўратуе нас у тлуме дзён? Паэзія!

 

Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара і Жанны КАНОПЛІЧ

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.