Газета «Вместе!» зладзіла свята ў шляхецкім стылі

Рубрики: Видео, Культура.

З 28 лістапада па 1 снежня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» прайшоў форум «Універсальнае асяроддзе». На працягу трох дзён рэдакцыя газеты «Вместе!» выступала не толькі ўдзельнікам выставы, але і арганізатарам рознага кшталту мерапрыемстваў на ёй.

У пятніцу ў канферэнц-зале Выставачнага Комплексу прайшла прэзентацыя газеты «Вместе!» як інфармацыйнага праекту для інвалідаў. Мы прэзентавалі і нашу новую версію сайта, якая была запушчана спецыяльна да Міжнароднага дня інвалідаў.

 

Традыцыйна, менавіта газета «Вместе!» арганізоўвае канцэрт лаўрэатаў міжнародных творчых конкурсаў сярод інвалідаў. Так, у гэта раз у Мінск завіталі розныя калектывы раённых і абласных арганізацый БелТІ. «Любімчыкі» публікі Міхаіл Рачкоў, Уладзіслаў Шпакоўскі, Тамара Шыбека, Віктар Пазнякевіч на сцэне БелЭкспа сабралі не толькі тых, хто ехаў на канцэрт мэтанакіравана, але і мінакоў.

У пятніцу мастачка Багдана Куталоўская правяла майстар-клас па паштоўках у стылі XIX стагоддзя. Любы мог падысці і зрабіць сабе сапраўды прыгожы і хуткі сувенір. Гэты майстар-клас стаў своеасаблівым эпіграфам да першага ў Беларусі шляхецкага інклюзіўнага фестывалю, які прайшоў у суботу ў межах выставы.

На самім фэсце госці маглі паслухаць інтэрактыўную лекцыю ад гісторыка Паўла Булатага пра паходжанне, быт, культуру і ўклад беларускай шляхты. Госці маглі памацаць у руках світкі, талеры, копію Статуту ВКЛ 1588 года і розныя іншыя цікавыя рэчы шляхецкага побыту.

Асноўнай часткай праграмы стаў ікнлюзіўны імерсіўны тэатр, калі граюць не толькі акцёры, але і гледачы. Спектакль расказваў пра выбітную інтэлігенцыю пачатку XIX стагоддзя – удзельнікаў таварыства філаматаў і філарэтаў – паэтаў Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота, Ігната Дамейкі. Пастаноўка была аздоблена тымі спевамі, якія спявалі філаматы ў свой час. Таксама была паказана адна з найгалоўнейшых традыцый філаматаў – распіванне малака перад кожным іх паседжаннем.

Але галоўным цвіком фестывалю сталі, канечне ж, танцы. Падчас танцаў госці ўсміхаліся і ўскрыквалі: «Не думалі, што мы можам танцаваць!». Хто б мог падумаць: каб натхніцца і раскрыцца – варта толькі стаць у танец! Усе маглі паспрабаваць станцаваць галоўны танец усіх баляў «Паланэз», а таксама танец канькабежцаў пачатку XIX стагоддзя – «Рынка». Валанцёры спеклі таксама і пірагі па рэцэптах XIX стагоддзя. Таму госці маглі падсілкавацца і пакаштаваць шляхецкую кухню.

Усе гэтыя мерапрыемствы праводзіліся дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да нашага выдання і яго падтрымкі. А таксама дзеля таго, каб і на форуме выканаць галоўную нашу функцыю –натхніць і зноўку запаліць нечый фіцілёк, калі раптам у кагосьці ён патух.

 

Вікторыя ЧАПЛЕВА

Фота Вольгі НЕЎМЯРЖЫЦКАЙ,

Вікторыі АПАНАСЁНАК

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.