Шпацыр па шляхецкім Менску

Рубрики: Новости, Проекты.

Пасля правядзення мерапрыемства да 30-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў у духу беларускай шляхты мы атрымалі шмат добрых слоў і падзяк. І гэта не дзіўна: нішто так не натхняе і не наталяе прагу, як дотык да каранёў. Прайшоў час, і да нас прыйшла новая ідэя: паспрабаваць правесці экскурсію для чытачоў нашага выдання ў духу беларускай шляхты.

Экскурсия Верхний городМы вырашылі далёка не ездзіць і не хадзіць, а пачаць прама з Верхняга горада ў Мінску. Мала хто ведае, што, калі прайсціся па некалькіх вулачках Верхняга горада – гэта ўжо пабачыць вачыма шляхціча Менск XVI-XIX стагоддзя.
На самой справе, калі задумваецца нешта патрэбнае і важнае, то Усявышні заўжды пашле і людзей, і сілы на рэалізацыю. Так, быць экскурсаводам пагадзіўся малады даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Павел Булаты, які падышоў да гэтай справы з адкрытым сэрцам.
Наш гід вырашыў адысці ад стандартнай экскурсіі і прапанаваў кожнаму ўдзельніку пабыць на гадзінку шляхцічам, які прыехаў у Менск па сваіх справах. Куды мог схадзіць тагачасны шляхціч і што пабачыць у Верхнім горадзе, які тады называўся Верхнім рынкам, можна было даведацца ў вандроўцы.
Наша вандроўка скончылася сядзібай Ваньковічаў, дзе мы ўсе дружна прайшліся паланэзам, сапраўдным шляхецкім і велічным танцам.
Экскурсия Верхний город«Дзякуй вам за цеплыню», – выказваліся госці экскурсіі. І цікава, што ніхто нікуды ўжо не спяшаўся.
Падзяк і захапленняў было шмат. Хаця быў задзейнічаны мінімальны склад рэсурсаў. Але ў такія моманты я ўзгадваю словы Маці Тэрэзы, якая казала пра тое, што неабавязкова рабіць вялікія справы, можна рабіць маленькія, але з вялікай любоўю.
Я сама гэта ўсвядоміла далёка не адразу. Але аднойчы зразумела, што няважна, колькі ты робіш і для якой колькасці. Важна толькі адно – колькі любові ты ўкладаеш у справу.
Без любові ўсё вяне. Без любові нават самыя прыўкрасныя ідэі пераўтвараюцца ў попел. Без любові – што б ты ні рабіў – усё становіцца толькі падманам.
З любоўю ж можна зрабіць усё. Бо любоў па сваёй сутнасці заў-жды перамагае. Любоў пакрывае нястачу грошай. Любоў перамагае хібы ў арганізацыі мерапрыемстваў ці недастатковую колькасць людзей. Бо сэрца любога чалавека чулае і адчувае – дзе з любоўю, а дзе – без яе.
Экскурсия Верхний городТолькі любоў можа пакрыць стомленасць. А яна дзікая, невыносная, калі працуеш навынас і – для кагосьці. Толькі любоў можа пакрываць выпаленасць. А яна абавязкова будзе, бо ты кантактуеш і часу на сябе амаль не застаецца. Толькі любоў можа пакрыць няўдачы і правалы. Бо яна падштурхоўвае цябе спрабаваць яшчэ і яшчэ, бо ўнутры ты ведаеш, як правільна варта рабіць.
У нашай вандроўцы усё пачалося з любові. З любові да ўласных каранёў, да нашага мінулага. І скончылася ўсё любоўю – любоўю да тых, для каго мы гэта рабілі.

Вікторыя ЧАПЛЕВА
Фота Ніны КАЗЛЕНЯ

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.