Па зёлкі – у Мядзел

Англічане казалі, што нішто так не нагадвае рай, як сад. Зрэшты, можна лічыць, што ў аўторак разам з членамі Мядзельскай раённай арганізацыі мы якраз-такі і патрапілі ў рай – духмяны, кветкавы, зёлкавы.

Мядельская районная организация БелОИА пачалося ўсё з раптоўнай прапановы кіраўніка Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Ганны Гарчаковай паехаць разам на мерапрыемства Мядзельскай раённай арганізацыі. Гэтак жа раптоўна я пагадзілася. Тым больш у праграме абяцалі экскурсію па неверагодна прыгожых мядзельскіх краявідах.
Утульнае памяшканне арганізацыі знаходзіцца ў цэнтры Мядзела, за хвіліну хады ад набярэжнай.
– У раёне пражывае 1700 інвалідаў, – расказвае Іван Францавіч Дашчынскі, кіраўнік Мядзельскай раённай арганізацыі.

– А ў нашым аб’яднанні каля 150 інвалідаў. Праўда, моладзі ў арганізацыі фактычна няма.
Але па здымках і аповедах пра жыццё арганізацыі становіцца зразумела, што колькасць не азначае якасць. Мерапрыемствы, якія арганізоўвае энергічная Вольга Іванаўна Тункевіч, член праўлення арганізацыі, ма-
юць самы розны характар. Гэта і экскурсіі ў бліжэйшыя гарады, і выезды на прыроду, і наведванне коннага клуба… У гэты ж раз было вырашана наведаць «Аптэкарскі сад», які знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Мядзела.
Як распавяла Вольга Іванаўна, экскурсіі для юбіляраў робяцца адмыслова:
– Мы намагаемся нікога не абдзяляць увагай. Збіраем юбіляраў за пэўны месяц – і арганізоўваем для іх мерапрыемства.
Спадарыня Таісія, жнівеньская юбілярка, перажыла дзевяць аперацый – такім чынам ратавалася ад раку. Яе муж, таксама жнівеньскі юбіляр, перажыў рак лёгкіх. Да арганізацыі яны далучыліся не так даўно – каля двух гадоў таму. Але адразу сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў.
Мядельская районная организация БелОИ«Аптэкарскі сад»
«Аптэкарскі сад» – гэта сапраўды ўнікальны экскурсійна-турыстычны комплекс, які быў створаны ў 2014 годзе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Магчыма, нехта набываў у крамах пакетаваную гарбату «Kali Laska»? Менавіта каля іх плантацыі і размясціўся гэты травяны музей. Шматстагоддзевы вопыт і веды еўрапейскіх манастыроў у спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі ландшафтнага дызайну дазволілі заснаваць «Аптэкарскі сад», дзе вырошчваюцца і культывуюцца многія рэдкія лекавыя расліны.
Мядельская районная организация БелОИЦікава, што аптэкарскі сад падзелены на некалькі зон. У адной зоне мы маглі пабачыць тыя расліны, якія растуць яшчэ з часоў ледніковага перыяду. Для мяне было за цуд пабачыць, як выглядае дрэва гінкга білоба, якое карысна для сардэчна-сасудзістай сістэмы. Аказваецца, што гінкга білоба – гэта хвойная расліна, да якой дрэва зусім не падобна.
Асобна была размешчана зона, у якой вырошчваюцца травы, карысныя для нервовай сістэмы. Тут можна было сустрэць і мяту, і мелісу, і сон-траву, і лаванду… А па цэнтры быў зроблены адмысловы травяны ложак, на які можна было прылегчы, заплюшчыць вочы і слухаць гудзенне пчолак, якія апыляюць кветкі.
У адной зоне можна было прайсці па травяным лабірынце. Лабірынт вёў да збанкоў, каля якіх можна было загадаць жаданне. Экскурсавод казала, што жаданні раней ці пазней здзяйсняюцца.
За шчасце для нас была магчымасць памацаць і панюхаць легендарную раслінку ісоп. «Ісоп узгадваецца ў Бібліі дванаццаць разоў не проста так, – распавядала экскурсавод. – Гэта вельмі моцны прыродны антыбіётык. Таму цар Давід і ўжывае параўнанне “ачысці мяне ісопам, і стану чыстым”…».
Мядельская районная организация БелОИАказваецца, калі ісоп змяльчыць і змяшаць з якасным аліўкавым алеем, а потым настаяць чатыры тыдні, то ён будзе лячыць лёгачныя хваробы лепш за антыбіётыкі! А манахі вешалі ў пакоях пучкі ісопу для таго, каб ачышчалася паветра.
На смак мы пакаштавалі і базілік, і шалфей, і розныя віды мяты.
Хатка-траўніца
Пасля экскурсіі па садзе зайшлі ў сапраўдную… хатку-траўніцу! Пад столлю там вісяць пучкі мацярдушкі (душыцы), палыну і розных іншых траў. Па сваім дэкоры хатка нагадвае тое месца, дзе раней траўнікі сушылі кветкі і выраблялі пасля з іх лекі.
У нас была магчымасць поўнасцю ўвайсці ў вобраз старажытных траўнікаў. Напрыклад, мы маглі надзець травяныя вянкі або апрануць халат траўніка.
Мікалай, член Мядзельскай раённай арганізацыі, дапамагаў мне ў выбары вянка. Адразу сказаў, што саламяны мне не пасуе, а вянок з мацярдушкі – занадта бляклы. Сам Мікалай ужо больш за трыццаць гадоў хварэе на астму.
– Я вельмі цяжкі на пад’ём. Але апошні год Іван Францавіч стаў клікаць на такога кшталту мерапрыемствы. Жонка мая заўжды кажа, каб я ішоў і развеяўся. Я ж увесь час дома, кручу папяровых лебядзей… А такія выезды для мяне сапраўды нейкая змена абстаноўкі.
Мядельская районная организация БелОИНапрыканцы экскурсіі кожнаму з нас падарылі букет духмяных зёлак і кветак, пра гаючыя якасці якіх мы даведаліся падчас экскурсіі. І, канечне ж, нас пачаставалі неверагодна смачнай гарбатай з такіх самых зёлак.
З’язджаць з гэтага куточка раю зусім не хацелася. Мы абдымаліся і развітваліся так, нібыта ўсё жыццё ведалі адно аднаго. І падумалася тады, што рай без добрых людзей побач ніколі не будзе раем. Таму можна лічыць, што ў нас была здзейсненая сапраўдная вандроўка ў куточак раю на зямлі.

Вікторыя ЧАПЛЕВА
Фота аўтара і
Андрэя МАРОЗА

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.