Жыццё як румба

Рубрики: Культура.

Пад Мінскам прайшоў Міжнародны фестываль танцаў на інвалідных калясках

У двухдзённым спаборніцтве прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі і Расіі. Першы дзень фестывалю сабраў удзельнікаў у танцавальным цэнтры Беларускага фонду дапамогі спартсменам-інвалідам, які знаходзіцца ў Калодзішчах. Сёлета агульная колькасць удзельнікаў склала каля сарака чалавек. У складзе беларускай і расійскіх каманд удзельнічалі чэмпіёны свету і Еўропы, Кубкаў свету па спартыўных танцах на калясках.

Международный фестиваль танцев на колясках 2018 в КолодищахТанцы на калясках – гэта нешта неапісальнае і чароўнае. Сапраўднае майстэрства тут – гэта перадача пачуццяў з дапамогай аднаго погляду, адной усмешкі. А ўдзельнікамі фестывалю былі не толькі дарослыя, але і дзеці з ДЦП, якія прыехалі з Масквы. Суддзямі было адзначана, што дзеці выраслі ў танцах у параўнанні з мінулагоднім выступам.
Беларусь прадстаўлялі ўдзельнікі студыі «Дар», якую ўзначальвае Ганна Гарчакова:
– Калі казаць пра ўзровень удзельнікаў сёлетняга чэмпіянату, то ён, безумоўна, расце. Але з году ў год не мяняецца сітуацыя з фінансаваннем. На жаль, у Беларусі няма стабільнага фінансавання дадзенага віду спорту. Таму заўжды было б добра, каб адгукнуўся нехта са спонсараў.
Международный фестиваль танцев на колясках 2018 в КолодищахСтаршыня Беларускага фонду дапамогі спартсменам-інвалідам Валерый Каламіец правядзеннем мерапрыемства застаўся задаволены:
– Гэтым конкурсным днём мы ставілі сабе за мэту, каб прайсці далей, каб Міжнародны танцавальна-парашутны фестываль інвалідаў-калясачнікаў мог стаць часткай II Еўрапейскіх гульняў. Пакуль у нас усё атрымліваецца. А скачкі інвалідаў-калясачнікаў з парашутам – дык гэта ўвогуле наша разынка!Международный фестиваль танцев на колясках 2018 в Колодищах
Скончыўся фестываль 26 жніўня спаборніцтвам па скачках з парашутам у тандэме сярод інвалідаў-калясачнікаў. Арэнай для спаборніцтваў стаў аэрадром Баравая.
Арганізатарамі фестывалю выступілі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, ДТСААФ, Беларускі фонд дапамогі спартсменам-інвалідам, Мінскі аэраклуб ДТСААФ (аэрадром Баравая) і Беларуская федэрацыя танцаў і мастацкай гімнастыкі на інвалідных калясках.

Вікторыя ЧАПЛЕВА
Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.