Легенда

Рубрики: Новости.

6 жніўня кампазітар, народны артыст Беларусі і СССР, прафесар, акадэмік, доктар навук Ігар Лучанок адсвяткаваў сваё 80-годдзе. Да шматлікіх віншаванняў далучылася і Беларускае таварыства інвалідаў, з якім сябруе вялікі кампазітар. На працягу апошніх дванаццаці гадоў Ігар Лучанок узначальвае журы Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў, які ладзіць Беларускае таварыства інвалідаў і які ў дні «Славянскага базару» праходзіць у Віцебску. З лёгкай рукі маэстра на вялікую сцэну выходзяць і таленавітыя спевакі, якія маюць інваліднасць.

Юбилей Игоря Лученка, Игорь ЛученокНарадзіўся Ігар Лучанок 6 жніўня 1938 года ў Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёна ў сям’і ўрача. Сям’я была вельмі музыкальнай. Дзякуючы бацьку Ігар Міхайлавіч у раннім узросце асвоіў цымбалы, скрыпку, баян. У 13 гадоў здольны хлопчык стаў вучнем сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Будучы кампазітар атрымаў добрую прафесійную адукацыю: ён скончыў Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна і кампазіцыі, потым два гады вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі імя Чайкоўскага, пасля чаго паступіў у аспірантуру пры Маскоўскай кансерваторыі. Яго настаўнікамі былі Анатоль Багатыроў, Яўген Цікоцкі, Уладзімір Алоўнікаў, Дзмітрый Шастаковіч, Ціхан Хрэннікаў.
Юбилей Игоря Лученка, Игорь ЛученокДыпломнай работай Ігара Лучанка ў кансерваторыі стала кантата «Курган» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Адначасова была напісана і кантата «Салдацкае сэрца» – першы твор кампазітара на ваенную тэму. Лучанок праявіў сябе ў розных музычных жанрах, але галоўнае ў яго творчасці – песня. Менавіта яна прынесла кампазітару першы поспех, калі ў 1966 годзе на першым Усесаюзным конкурсе савецкай песні з баладай «Памяць сэрца» кампазітар Ігар Лучанок, паэт Міхаіл Ясень і выканаўца Віктар Вуячыч сталі пераможцамі.
Без песень Лучанка сёння цяжка ўявіць музычнае жыццё нашай краіны. Яго творы закранаюць самыя патаемныя струны сэрца, абуджаюць дабро і любоў. Такім жамчужынам песеннай лірыкі Ігара Лучанка, як «Алеся», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Вераніка», «Верасы», «Мой родны кут» ужо больш за трыццаць гадоў, а яны па-ранейшаму гучаць са сцэны, уваходзяць у кожны дом.
Юбилей Игоря Лученка, Игорь ЛученокУ гісторыю сучаснага мастацтва Ігар Лучанок увайшоў не толькі як выдатны кампазітар, але і як музыкант, педагог і грамадскі дзеяч. Ён бліскуча іграе на фартэпіяна, цымбалах і акардэоне. У 1982-1986 гадах быў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1980 года Ігар Лучанок узначальвае Беларускі саюз кампазітараў.
У кампазітара шмат званняў і прэмій. Ён народны артыст Беларусі, народны артыст СССР, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Францыска Скарыны. Сёлета ў чэрвені падчас адкрыцця XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» Ігару Лучанку было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці. Да юбілею кампазітара адкрылася выстаўка ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Госці музея могуць азнаёміцца з дакументальнымі матэрыяламі, фатаграфіямі, убачыць асабістыя рэчы, віншаванні, граматы Ігара Лучанка. Лепшыя песні кампазітара прагучаць 26 верасня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе адбудзецца гала-канцэрт «Мой родны кут…», прысвечаны 80-годдзю маэстра.

Падрыхтавала Жанна КАНОПЛІЧ
Фота аўтара

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.