«З табой блукаў тут да світанкаў…»

Рубрики: Новости.

Сябры, сёння на нашай старонцы атрымалася як ніколі цікавая падборка вершаў. Чытайце і натхняйцеся! Размову ж давайце пачнем выразнымі радкамі Пімена Панчанкі:

Паэтычны куфэрак
Вячаслаў Кантурыеў. Летняя навальніца.

Стаяла хмара нерухома
У жыце спелым.
Ад першага ўдару грому
Аж пачарнела.

Гром пахіснуў яе, пасунуў,
Разгойдаў жыта…

Павеяла цяжкім, і сумным,
I перажытым.

З табой блукаў тут да світанкаў…
Цяпер з-пад сосен
Гляджу адзін, як гром маланкай
Дождж белы косіць.

Галина ГОРГУН
(Лунинец)

Благослови

И солнца всласть, и долго до зимы…
Жарою август лето подытожит…
У дня святого яблочко возьми,
Благослови знакомых и прохожих.

Благослови на добрые дела,
Чтоб благо созидали и любили,
И в душах доброта у всех была
Одним из самых главных изобилий.

На Спас вкушает яблоки народ.
Молясь о важном, день попросим новый.
И он придет, торжественно придет,
Наполнив светом всякого живого!

Прольется благодать со всех сторон,
И снизойдет волнующая радость…
Мороз по коже, колокольный звон
И утро жизни – главная награда…

Наталья КОЗАКЕВИЧ
(Минск)

Лето

Утром солнышко встает,
Птичка песенку поет,
Котик лапки умывает,
Лето силу набирает.
В поле много есть работы,
Хлеб растят люди с охотой,
Будем нынче с урожаем,
Колосья силу набирают.
Аист кружит над деревней,
Зеленеют здесь деревья,
Огороды мы прополем
И пойдем с тобою в поле.

Валянцін ЕМЯЛЬЯНАЎ
(Воранава)

 

 

«У вершы «Не забыцца» своеасаблівая строфіка, – піша ў сваім лісце Валянцін Міхайлавіч. – Гэта не страфа «Зоркі Венеры» Максіма Багдановіча, але я не сустракаў падобнага ў той частцы беларускай паэзіі, з якой знаёмы».
Тым цікавей нам прачытаць гэты верш, праўда, сябры?

Не забыцца

Нас п’яніла чаромха, дурманіў язмін,
Зачароўвалі беллю карункі.
Зачароўвалі беллю карункі рабін,
Гронкі бэзу прасіліся ў рукі.

Салаўі рассыпалі крышталь над ракой,
Зоркі ўранні на луг ападалі.
Зоркі ўранні на луг ападалі расой,
Беглі полем рахманыя хвалі.

Хараства столькі бачылі мы
ў першы раз,
Не было, пэўна, гэткіх і вёснаў.
Не было, пэўна, гэткіх і вёснаў да нас
Пад адвечным блакітам нябёсаў.

Мы блукалі з табой і ніяк не маглі
Наталіцца квітнеючым дзівам,
Наталіцца квітнеючым дзівам зямлі,
Што звязала нас лёсам адзіным.

Паланёныя казкай тых дзён веснавых,
Мы дагэтуль не можам забыцца,
Мы дагэтуль не можам забыцца на іх,
Бо там нашых пачуццяў крыніца.

Іншыя вершы чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.