Шляхецкі баль

Рубрики: Культура, Новости.

Каб адчуць сапраўдны смак жыцця, дастаткова адной дробкі солі. Гэтай дробкай і было аздоблена мерапрыемства ў гонар 30-годдзя БелТІ.

30-летие БелОИМала хто ведае, што наша з вамі Беларусь – гэта не толькі сяляне ў лапцях ды спеў «Купалінка». Беларусь – гэта і першыя адмысловыя балі-маскарады, якія прывезла з Італіі яшчэ Бона Сфорца, і свая літаратура, і самавітая музыка. Спеў «Вандроўная пташка», што прагучаў на канцэрце, паказаў, якім цудоўным можа быць беларускі музычны твор, калі яго аўтарамі з’яўляюцца творцы ХІХ стагоддзя – паэт Ян Чачот і кампазітар Станіслаў Манюшка.
Калі мы арганізоўвалі мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю БелТІ, то хацелі паказаць толькі адно: Беларусь са сваёй багатай гісторыяй і культурай можа змясціць усіх, у тым ліку і людзей з інваліднасцю. І няма большай крыніцы натхнення і энергіі для жыцця кожнага чалавека, як разуменне сувязі з багатым і духоўным мінулым. Гэтае разуменне і ёсць соль.
Толькі тое, што пасоленае, будзе мець смак. Гэтую думку пацвердзіў Паша, наш самы ўдзячны глядач – хлопец з цяжкай формай ДЦП. Яго вазочак стаяў побач з намі, калі мы выконвалі танцы ХІХ стагоддзя ў рэкрэацыі. Падчас паклону, які мы рабілі пасля кожнага танца, ён гучна ўскрыкваў ад захаплення і намагаўся пляскаць у далоні з усёй моцы.
NaviBandНезабыўнае адчуванне было тады, калі мы выходзілі на сцэну паланэзам з задніх дзвярэй. Скажу шчыра, я дзясяткі разоў выходзіла паланэзам у іншыя залы праз іншыя дзверы… Але такога моманту сапраўднасці я не адчувала ніколі. Гэта быў момант глыбіні і знітаванасці ўсіх прысутных.
Упершыню я ўсміхалася падчас танцаў не таму, што так прынята, а таму, што я была бязмежна шчаслівая. Я гляджу на іншых танцораў – а яны не проста ўсміхаюцца, а смяюцца. Смех быў індыкатарам шчасця, у якім мы былі ўсе знітаваныя, бо калі ты соліш, то сам жа будзеш спажываць пасоленае.
Людзі, якія рабілі гэтае мерапрыемства, ахвяравалі сваім часам і сіламі. А кожная ахвяра соллю асоліцца. Падрыхтоўка і правядзенне гэтага мерапрыемства навучыла мяне галоўнаму: трэба мець у сабе соль.
Дык вазьміце соль. Пасаліце сваю справу. Дайце пакаштаваць іншым. І будзе радасць. І будзе смех. І будзе маленькае адчуванне Неба.

Вікторыя ЧАПЛЕВА
Фота Вольгі НЕЎМЯРЖЫЦКАЙ, Валерыя АРЛОВІЧА і Андрэя ЯНКОВІЧА

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, свяжитесь с нами, и мы зарегистируем для вас персональный аккаунт на нашем сайте.